- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за... Болей »
Вострыя публікацыі гераіні фільму, журналісткі Ірыны Халіп, неаднаразова станавіліся косткаю ў горле ўладаў. На яе нават заводзілі крымінальную справу. Але дзякуючы сваёй мужнасці, прафесійнасці і таленту Ірына набыла ў змаганні толькі вядомасць. Яе ўшанавалі прэміяй «Герой Еўропы» ў намінацыі «Мужнае... Болей »
Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды.... Болей »
Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі... Болей »
Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы «Аўтапартрэт» атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі i дабра, i зла... Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара... Болей »
Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі... Болей »
Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры... Болей »
У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае.... Болей »
Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх... Болей »
У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному чалавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэалах, штоасвячаюць сувязь чалавека... Болей »
Кніга легенд Ірыны Масляніцынай будзе цікавай для шырокага кола чытачоў. Аўтарка засяродзіла ўвагу на паданнях і легендах, на якія вельмі багатая наша славутая зямля. Зыходзячы з пачутых сярод народа легенд, яна дае тлумачэнне назвам беларускіх гарадоў і мястэчкаў, рэк і азёраў. Спалучаючы фальклорныя... Болей »
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i... Болей »
У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка... Болей »
Для кожнага чалавека маладосць — гэта час нястомных пошукаў. фарміравання жыццёвы» прынцыпаў, назапашвання духоўнага патэнцыялу. I таму творчасць Ірыны Хадарэнка — адзін са шматлікіх спосабаў самасцвярджэння i асэнсавання жыцця. Творы маладой аўтаркі вылучаюцца імпульсіўнасцю i філасафічнасцю. імпрэсімістычнай... Болей »
У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы... Болей »
Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся... Болей »
Праваабарончы каляндар — спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека. У выданне ўвайшлі знакавыя даты, у тым ліку міжнародныя і сусветныя дні, афіцыйна абвешчаныя ААН, міжнародныя дні, якія прызнаюцца наўрадавымі арганізацыямі розных краінаў, а таксама даты беларускіх... Болей »
Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага... Болей »
Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - паэтка і даследчыца Ірына Багдановіч.... Болей »