- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучэбны дапаможнік змяшчае фрагменты манаграфій, дапаможнікаў, навуковыя артыкулы вядомых даследчыкаў, у якіх асвятляюцца найболын важныяі складаныя пытанні гісторыі беларускай літаратурнай мовы і гістарычнай граматыкі беларускай мовы. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спе-цыяльнасці... Болей »
Распрацоўка гісторыі Беларусі як самастойнай галіны гістарычнай навукі пачалася толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Савецкія гісторыкі, усё больш глыбока авалодваючы марксісцка-леніінскай мегадалогіяй, шырока разгарнулі вывучэнне гісторыі Беларусі. Асаблівая ўвага была звернута... Болей »
У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш.... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы выступленняў на Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю стварэння Інстытута беларускай культуры. У артыкулах аналізуюцца цяперашні стан і гісторыя вывучэння дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі і вышэйшай школы, развіцця гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых... Болей »
Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай сфэрай дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага... Болей »
У кнізе прадстаўлены глыбокі зрэз гісторыі беларуска-малдаўскіх сувязей ад старажытнасці да нашых дзён. Асвятляецца шырюкая нанарама ўзаемадачыненняў беларускага і малдаўскага народаў у грамадска-налітычнай, гандлёва-эканамічнай, сацыяльна-культурнай і навуковай сферах. Вялікая ўвага надаецца канкрэтным... Болей »
Дзеля больш дакладнейшага апісаньня абставін, якія спрычыніліся да заснаваньня беларускай праваслаўнай царквы ў Саўт Рывэр, Н.Дж., я рашыў апублікаваць у цэласьці справаздачу сп. Уладзіміра Брылеўскага. Хоць прайшло шмат гадоў, калі гзта справаздача была напісана, аднак яна перакіне думкі чытача у той... Болей »
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі... Болей »
Каляндар выдадзены па замове Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”... Болей »
Гэты нумар “Беларускага Часу”, які чытач трымае ў руках, ёсьць новая газэта, якая, аднак, ужо існуе даўно і прайшла доўгі шлях. Задумана яна як беларускае выданьне, што будзе адлюстроўваць старонкі нашай культуры, гісторыі, палітыкі, пытаньні беларускай рэчаіснасьці. Раней газэта выходзіла пад тытулам... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. У цыклі зьявіліся між іншым перадачы пра: Першы ўніверсітэт у гісторыі Беларусі, Контррэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, Люблінскаю унію, Мікалая Радзівіла... Болей »
З прыймом хрысьцянства ў канцу X стг., зьявілася ў Бела- русі літаратура. Была яна ў мове царкоўна-славянскай (старабаўгарскай); у вялікай бальшыні ў ёй адно нясьведама прабі- валіся некаторыя словы беларускія ды фонэтычныя й граматычныя асаблівасьці. Гэткія памяткі мовы беларускае ёсьцека ўжо з адзінанцатага... Болей »
Падаюцца адказы на 100 пытанняў пра заснаванне i дзейнасць у 1840–1919 гг. старэйшай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь – Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміi. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) — беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926). У 1-ю сусветную вайну ў дзеючай расійскай арміі. Удзельнік з'езда беларускіх нацыянальных... Болей »
У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае... Болей »
У дапаможніку выкладзена гісторыя беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Пададзена перыядызацыя гісторыі беларускай лінгвістыкі міжваенных гадоў. Асэнсаваны прэскрыптыўна-нармалізацыйны характар і дачыненні з тагачаснай уладай. Многа ўвагі ўдзелена тэме правапіснага рэгулявання беларускай мовы. Прадстаўлены... Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зарадшэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў... Болей »
Асноўная ўвага аўтараў тома сканцэнтравана на характарыстыцы тых відаў і жанраў, а таксама асобных твораў мастацтва рэспублікі, якія найбольш поўна і ярка адлюстравалі мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго стваральную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Том... Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гг. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў... Болей »
Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам... Болей »