- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Боль народа - Чарнобыль 26 красавіка сумная дата для гісторыі Беларусі. 22 гады таму адбылася катастрофа на атамным рэактары Чарнобыльскай АЭС.Штогод дэманстрацыі апазіцыі збіраюць некалькі тысяч неабыякавых людзей па ўсёй краіне. У Мінску дэманстрацыі пад лозунгамі “Не – будаўніцтву АЭС!”, “Злітуйцеся... Болей »
„Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета... Болей »
Адчынены музей Барыса Кіта 4 чэрвеня ў Наваградку быў урачыста адчынены музей Барыса Кіта, беларускага асветніка і сусветна вядомага навукоўца ў астранаўтыцы. Музей Б. Кіта размешчаны ў будынку былой беларускай гімназіі, а зараз сярэдняй школы № 1, дзе калісьці ён навучаўся і працаваў. Сам Барыс Кіт... Болей »
15 год Першаму з’езду беларусаў свету 8–10 ліпеня 2008 г. споўнілася 15 год з правядзення Першага з’езду беларусаў свету, які адбыўся ў 1993 г. на хвалі беларускага адраджэння. Дзяржава-Беларусь адкрывала для сябе сваю дыяспару. А беларусы-эмігранты радаваліся, што ўпершыню за доўгі перыяд яднанне беларусаў... Болей »
Яны захоўваюць беларускі дух Таварыству беларускай культуры ў Літве – 20! У суботу, 30 жніўня, Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначыла свой дваццацігадовы юбілей. Так, ужо два дзесяцігоддзі гэтая арганізацыя рупліва шчыруе на ніве беларушчыны і яе захавання ў Літоўскай Рэспубліцы. З кожным днём... Болей »
У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта 1–3 верасня праходзіла юбілейная, 30-я, Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два... Болей »
Беларуская вёска на ўскраіне Ррасіі. 7 верасня сябрамі Іркуцкага таварыства беларускай культуры (ІТБК) пад Іркуцкам святочна быў адкрыты ўказальнік-стэла “Беларуская вёска Тургенеўка, заснавана ў 1909 годзе”. Унікальнасць вёскі – у захаванні старажытных беларускіх традыцый. Падчас адкрыцця ўказальніка... Болей »
“Барыс Уладзіміравіч Кіт – першы беларус у свеце” – пад такой назвай 25 кастрычніка 2012 года прайшло навуковае кафэ ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Яно ладзілася ў межах праекту “Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы”, прысвечанага вучоным-беларусам, якія зрабілі значны ўнёсак... Болей »
6 лістапада ў Мінску ў галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі без гнёздаў”. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Аўдыёкніга выдадзеная ў межах праекта Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org “Памяць... Болей »
У розных гістарычных умовах перасяленне беларусаў было выклікана эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з ВКЛ незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. У 16-17 стст. выезд за мяжу быў выкліканы ўзмацненнем эксплуатацыі сялян, нацыянальна-рэлігійнага... Болей »
Да гэтага часу ў Беларусі, дзякуючы дапамозе беларускіх арганізацый замежжа і ахвяраванням асобных беларусаў, рэалізоўваюцца культурна-асветніцкія праекты, друк кніг і слоўнікаў, аказваецца дапамога творчым арганізацыям і асобным аўтарам, у тым ліку ладзяцца культурныя мерапрыемствы пры дапамозе Харытатыўнага... Болей »
Правядзенне запланаванага на нас-тупнае лета чарговага з’езда беларусаў свету ў Мінску можа ўскладніцца. З незразумелых прычынаў беларускія амбасады перасталі даваць візы найбольш актыўным прадстаўнікам беларускай дыяспары. Адным з неўязных у Рэспубліку Беларусь нядаўна стаў старшыня Таварыства беларускай... Болей »
Беларуска-польскае Бязмежжа. Толькі калі прыязджаеш на літаратурную сустрэчу “Бязмежжа”, пачынаеш разумець сапраўдны сэнс гэтага слова. Бо толькі тут адчуваеш, што мяжа паміж культурай метраполіі і беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы існуе толькі ў тваіх стэрэатыпах, што беларуская зямля бязмежна... Болей »
Нядаўна ў Варшаве выйшла манаграфія на польскай мове ”Беларуская дыялекталогія” (Dialektologia białoruska). Яе аўтары – прафесар Ніна Баршчэўская (Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта) і доктар Міраслаў Янкавяк (Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук). Прапануем чытачам гутарку з Міраславам... Болей »
З’езды беларусаў свету – значная падзея для беларусаў метраполіі і замежжа, яны закліканыя спрыяць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краінаў, а таксама дапамагаць у вырашэнні агульных праблемаў. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады, пачынаючы... Болей »
Тут жыве Беларусь. На працягу некалькіх апошніх гадоў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” паспяхова супрацоўнічае з беларускай інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”. Стваральнікам гэтага беларускага інтэрнэт-цуда з'яўляецца радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк. А чаму цуда?... Болей »
Сёлета беларусы ва ўсім свеце адзначалі 95-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР. Напярэдадні свята МГА “ЗБС “Бацькаўшчына“ павіншавала ўсіх беларусаў з гэтая памятнай датай. У тэксце віншавання зазначалася: “Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся.... Болей »
Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з дваістым пачуццём. Згуртаванне “Бацькаўшчына” арганізавала шырокую сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам 20 лютага ў Мінску. Вядучая імпрэзы – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская абвясціла... Болей »
Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са справаздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры... Болей »
“Беларусы Расіі” правялі з’езд і абралі новага кіраўніка. IV З’езд федэральнай нацы-янальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся 23 красавіка ў падмаскоўным горадзе Руза.У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 100 дэлегатаў ад рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Расіі, а таксама... Болей »