- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сэнс літаратуры. Гэтыя развагі пра лёс нацыянальнай культуры і роднай мовы, пра сутнасць літаратурнай творчасці ў посткамуністычны час, пра супрацьстаянне беларускага пісьменніка і чыноўніка старэйшына нашай літаратуры Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч пакінуў у сваіх дзённікавых нататках яшчэ летам 1992... Болей »
Ну і ню. Голы канфармізм. Хто цяпер паверыць: былі часы, калі людзі стаялі начамі ў чэргах па кнігі. А цяпер дзеці тых «стоікаў» выварочваюць цэлыя бібліятэкі на сметнікі. Канец слова? Менавіта так названы «праект» са здымкамі голых беларускіх літаратараў. Адчайная спроба хоць як звярнуць на сябе ўвагу.... Болей »
Літаратура і крэйзіс, або беларускія «войны і міры». Кожная нацыянальная літаратура самадастатковая. Кожны народ мае такую літаратуру, якую заслужыў. І кожны народ мусіць мець літаратуру. Калі ён народ… Думаецца, гэта — аксіёмы. Літаратура і час — дзве роднасныя катэгорыі, якія вымяраюць і цэлыя эпохі... Болей »
Крытыкаваць нельга памілаваць. Восень выдалася ў нашым жыцці не толькі часам авітамінозу ды грамадскага шаленства на невядомы грып, распачатага ці то страшылкамі-інфармацыямі ў СМІ, ці то «змовай» фармацэўтаў, ці то некампетэнтнасцю медыкаў. Ці — хутчэй за ўсё — беднасцю насельніцтва ды недахопам якаснага... Болей »
Сярод літаратурных тэм снежня, якія прыцягнулі ўвагу СМІ, стаў (калі не лічыць забароненых кніг) праект пад гучнай і таўталагічнай назвай «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы» (СП СД), створаны ў Мінску 4 снежня. «Літаратурная Беларусь» таксама не магла абысці гэтую тэму, а паколькі напрыканцы месяца... Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »
Спешна друкуюцца апошнія запланаваныя ў серыях выдавецтваў кнігі, адбываецца стварэнне выніковых рэйтынгаў найбольш папулярных твораў, ідзе складанне лонг і шорт-лістоў прэмій, падлічваюцца асобнікі, аўтарытэтныя эксперты аддаюць галасы, абвяшчаюцца відавочныя фаварыты і называюцца нечаканыя адкрыцці.... Болей »
Леанід Марцінавіч Дайнека нара дзіўся 28 студзеня 1940 года ў вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Беларускім тэлебачанні. Быў адказным сакратаром часопіса «Маладосць»... Болей »
Паляванне на пісьменнікаў. 15 верасня 1937 года «бацька народаў» Іосіф Джугашвілі-Сталін, «верны сталінец» Вячаслаў Скрабін-Молатаў і нехта начальнік 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР, камісар дзяржаўнай бяспекі В. Цесарскі паставілі ўласнаручныя подпісы пад чарговым расстрэльным... Болей »
Да ад’езду амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана культурніцкія беларуска-шведскія дачыненні можна было назваць больш чым шчыльнымі — яны папросту квітнелі, а творчае жыццё пры амбасадзе не меней як віравала: канцэрты, вечарыны, прэзентацыі… Цяпер усе яны па магчымасці перанесеныя па-за межы тэрытарыяльнай... Болей »
Ад БНР да Беларусі. У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці... Болей »
Вяртанне дадому, адкуль ніколі і не сыходзіў. Дзесьці там на ўскрайку неба, над чорным шчарбатым лесам вісела ўсім знаёмая, але ад гэтага не менш таямнічая поўня. Спрадвечнае жыццё кацілася пад гэтым лупаватым нябесным вокам як тое кола «Сансары». Дробненькія зорачкі, як мізэрныя дзіркі ў чорным радне... Болей »
Святло ў вокнах. Адбылося чарговае пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (СБП), на якой старшыня Алесь Пашкевіч выступіў з дакладам аб арганізацыйна-масавай рабоце аб’яднання. Была падрабязна асветлена выдавецкая дзейнасць (выданне штомесячнага дадатка «Літаратурная Беларусь» і бюлетэня «Кніганоша»... Болей »
Генацыд нацыі пачынаецца з вынішчэння мовы. Само слова «генацыд» для беларусаў гучыць даволі вузка, для беларусаў больш падыходзіць шырокае паняцце: акупацыя, якая для нас пачалася з разгрому паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 год) і падзелу Рэчы Паспалітай. Беларусь (тады Літва, Вялікае Княства Літоўскае... Болей »
Жыццё паводле Брэта. Рана ці позна, хоча чалавек ці не хоча, а будзе вымушаны пачаць жыць паводле Брэга ці Мантыньяка, Нішы або Маі Гагулан. А гэта значыць, каб жыць далей і назіраць вір жыцця, ён, гэты чалавек, павінен перастаць есці. Калі быць дакладным, то спачатку ён павінен кінуць паліць, затым... Болей »
Янка Маўр (1883–1971), агульнапрызнаны «бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў ХХ ст. Ён працягнуў і замацаваў працэс «суверэнізацыі» дзіцячай літаратуры. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля служылі як бы мастком паміж «дарослай»... Болей »
Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае... Болей »
У газеце “Народная воля” за 7-9 верасня г.г. апублікаваны артыкул “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі “дэмакратычным учынкам”, маюць фальсіфікацыйны... Болей »
Ахоўная зорка. Згадкі пра Уладзіміра Караткевіча. Вясной 1984 года ў рэанімацыйнай палаце, калі я паіў з лыжачкі журавінавым морсам спакутаванага, знясіленага хваробаю Валодзю, ён прашаптаў: «Помніш, што напісаў табе на сваёй «Чазеніі»? Хай будзе так…». Як можна было забыцца! Яшчэ са студэнцтва гэты... Болей »