- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць. Але... Болей »
Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця... Болей »
Нечакана Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Гэты дакумент абмежавана, але ўсталёўвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ўсяго Еўрасаюза. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага... Болей »
Жыхары пасёлку Шаршуны Мінскага раёна і нейкія ананімныя крыніцы распавялі тэлеканалу «Белсат», што ў гэтым месцы ўжо некалькі гадоў дабудоўваюць шыкоўны комплекс для кіраўніка Беларусі, які ён пастаянна наведвае. Тыя, хто ведае пра будынак, распавядаюць, што там ёсць басейн, лазні, тэнісныя корты, корпус... Болей »
Электаральная кампанія падышла да фіналу. Але ў яе было некалькі адметнасцяў, вартых увагі. Гэта тычыцца тых, хто заўжды заяўляў пра няўдзел у «выбарчым фарсе», але цяпер паглыбіўся ў кампанію. Як, напрыклад, «Еўрапейская Беларусь». У тым, што яны ўсё ж пайшлі ў кампанію, быў адзін вялізны плюс. Практычна... Болей »
У заснавальніка і дырэктара кампаніі «Сармат-Тэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча, затрыманага КДБ, і былога ўладальніка ААТ «Мотавела», старшыні назіральнага савета шклозавода «Ялізава» Аляксандра Мураўёва, асуджанага да 11 гадоў з канфіскацыяй, шмат агульнага.... Болей »
На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення.... Болей »
На мінулым тыдні ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падавалася б, для Беларусі гэта павінна быць падзеяй нацыянальнага маштабу. Усё ж Каліноўскі заўсёды быў «нашым» героем: «Люблю Беларусь! — То ўзаемна!». Але афіцыйныя беларускія СМІ надалі гэтаму непрапарцыйна мала ўвагі. Дый яшчэ... Болей »
Што б ні падпісалі Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч наконт «паглыбленай інтэграцыі» — дакумент, хутчэй за ўсё, будзе няўдалым. Яго могуць назваць «прынцыповым рашэннем», «рухам у напрамку», і нават «важным крокам». Але крокам ён, хутчэй за ўсё, і застанецца. Супраць падпісання такога дакумента... Болей »
Напярэдадні меркаванага падпісання дарожных картаў паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі Мінск ахапілі вулічныя пратэсты, кропка ў якіх яшчэ не пастаўленая. У «жывы ланцуг» ад Белдзяржцырка да Галоўпаштамта, анансаваны 7 снежня грамадзянскай кампаніяй «Свежы вецер», злучыліся некалькі соцень беларусаў.... Болей »
Самымі папулярнымі тэмамі, нягледзячы на тое, што гэта падзеі мінулага тыдня, застаюцца ўвод Расіяй памежнай з Беларуссю зоны і прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Відавочна, што памежная зона была ўведзеная не проста так. Можа быць, гэта было рэакцыяй на пяцідзённы «бязвіз» для замежнікаў у Беларусі... Болей »
Як вядома, 16 снежня Deutsche Welle апублікавала відэа, у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар... Болей »
Яшчэ адзін год адлічвае апошнія дні. Яшчэ на адзін год мы станем сталейшымі, а верагодна — і разумнейшымі. Магчыма, той вопыт, што даў нам год 2019-ты, дазволіць зразумець: што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Трэба гэта прыняць і ісці далей. Бо ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае —... Болей »
Нагодай зноў узгадаць старое слова «дыялог» стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з рэдактарам «Народнай Волі» Іосіфам Сярэдзічам. Старым «сябрам — ворагам» было пра што паразмаўляць цягам амаль дзвюх гадзінаў. Сам Іосіф Паўлавіч даволі падрабязна распавёў, пра што яны размаўлялі з кіраўніком Беларусі... Болей »
Безліч палітыкаў, экспертаў, палітолагаў сцвярджалі, што пасля ўкраінскай Рэвалюцыі Годнасці аналагічнае развіццё падзей у Беларусі немагчыма. Маўляў, вынікамі тых падзеяў стала акупацыя Крыма і вайна на Данбасе — а таму памяркоўныя беларусы ні ў якім разе не пойдуць на нават самы лёгкі рэвалюцыйны сцэнар.... Болей »
Лагер пратэстоўцаў, які паўстаў каля будоўлі па Мірашнічэнкі, 53, побач з урочышчам Курапаты, стаўся цалкам унікальнай з’явай для беларускага палітычнага і сацыяльнага поля. Упершыню інтарэсы абаронцаў нацыянальнай памяці ды жыхароў спальных раёнаў аб’ядналіся, а чыноўнікі разам з інвестарам сустрэлі... Болей »
Краіна ўжо другі тыдзень жыве ва ўмовах нявызначанасці. Расія і Беларусь не ўзгаднілі кантракт па пастаўках нафты, таму наш «саюзнік» перакрыў вентыль. Расія спыніла пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Тыя працягваюць работу, але іх загрузка зніжаная да мінімальнага тэхналагічнага ўзроўню. Мы вымушаныя... Болей »
Мяркуйце самі: «заўзятыя тэатралы, гісторыкі, аматары выяўленчага мастацтва» (памятаеце, як называў сваіх падначаленых экс-міністр МУС?) ладзяць спектаклі, падчас якіх імкнуцца выкрываць «злосных парушальнікаў закона і грамадскага парадку». Жанр містэрыі найбольш адпавядае гэтай з’яве выкшталцонага мастацтва:... Болей »
«Ну што, усё? Паглынання Беларусі не будзе!» — сказаў, звяртаючыся да мяне, адзін разумны, падаецца, калега. Маўляў, Пуцін вырашыў праблему «2024» — падаўжэння сваёй улады ў Расіі, — праз змены ў расійскую Канстытуцыю. Пуцін у выніку стане старшынёй Дзяржсавета Расіі, Мядзведзеў — намеснікам Савета бяспекі... Болей »
Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, —пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?» Як... Болей »