- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускі эканамічны цуд» — вельмі хутка гэтае словазлучэнне перайшло ў шэраг тых, якія ўзгадваюцца альбо з настальгіяй, альбо са здзекам. Можа быць, за гэтым прыйдзе і асэнсаванне неабходнасці рэформаў. Пра гэта ўяўна сведчыць змена лексікі на самым вышэйшым узроўні. «У Беларусі толькі лянівы можа... Болей »
Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады... Болей »
У тыя часы было шмат спрэчак наконт таго, што важней: кілбаса ці мова? Нацыянальныя сімвалы альбо поўныя тавараў крамы? Але менавіта Дэкларацыя аб незалежнасці стала першым крокам да выхаду з эканамічнай галечы. Мала хто памятае, што разам з наданнем Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закону, у той жа... Болей »
Некаторыя эксперты лічаць, што медыя занадта шмат увагі надаюць ЦВК, якая павінна быць «тэхнічным арганізатарам» выбараў. Але як прайсці міма яскравых выказванняў галоўнага тэхнічнага арганізатара — Лідзіі Ярмошынай? Днямі старшыня ЦВК падзялілася сваімі думкамі з чытачамі вузкапрофільнага выдання «Dipservice»... Болей »
Ледзьве не з кожнага праса нас угаворвалі прагаласаваць датэрмінова. Лідзія Ярмошына запэўнівала: датэрміновае галасаванне — гэта сусветная практыка. Праўда, Лукашэнка сказаў, што датэрмінова галасаваць не пойдзе. Сапраўды, датэрміновае галасаванне — гэта сусветная практыка. Аднак у свеце для таго, каб... Болей »
Калі год таму быў апублікаваны наш сумны прэс-рэліз пра сыход бацькі, у беларускім інтэрнэце з’явілася мноства некралогаў, успамінаў, каментараў і допісаў у памяць Аляксея Караля. На развітанне з бацькам прыйшлі сотні людзей, няспыннай плынню гучалі словы прамоўцаў, а магіла патанула ў жывых кветках.... Болей »
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка даручыў дэпутатам падысці прынцыпова да разгляду законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год. Такую задачу кіраўнік дзяржавы публічна паставіў 19 верасня на рабочай сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.... Болей »
Лукашэнка працягвае дасылаць сігналы кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі. Ён дзейнічае ў простым, як граблі, стылі і не хавае сваіх намераў, мяркуючы, што сумленнасць — лепшая палітыка. На сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько ён сказаў: «Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі... Болей »
У Беларусі пачаўся тыдзень супраць смяротнага пакарання. У чарговы раз праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі паспрабуюць данесці грамадству: пакаранне смерцю — таксама забойства. Хутчэй за ўсё, гэты тыдзень кардынальна не зменіць сітуацыю з выкананнем смяротных прысудаў у Беларусі, але, магчыма, хаця... Болей »
«Аляксандр Лукашэнка стаміўся быць прэзідэнтам. Каранацыя прызначаная на чацвер ». Чамусьці гэты анекдот заўсёды ўзгадваецца, калі чуеш пра чарговыя змены ў Канстытуцыю. «Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта [змяненне Канстытуцыі]... Болей »
«Крывавая ноч беларускай гісторыі», «чорная ноч беларускай літаратуры», «крыштальная ноч беларускай інтэлігенцыі»… Гэта ўсё пра адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Пра яе чамусьці амаль не згадваюць у сучасных падручніках гісторыі. Як вядома, у гэтую ноч у сутарэннях КДБ былі расстраляныя больш... Болей »
У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1961 года, акурат на Хэлоўін, з Маўзалею вынеслі і перапахавалі цела Сталіна. Па ўсім СССР пачалі зносіць помнікі тырану. 3 лістапада 1961 года быў дэмантаваны помнік Сталіну і ў Мінску. Тады краіна жахалася з фактаў, якія адкрыліся з нагоды «развянчання культу асобы».... Болей »
Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і... Болей »
Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс... Болей »
Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму... Болей »
У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па... Болей »
Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця... Болей »
Нечакана Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Гэты дакумент абмежавана, але ўсталёўвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ўсяго Еўрасаюза. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага... Болей »
Жыхары пасёлку Шаршуны Мінскага раёна і нейкія ананімныя крыніцы распавялі тэлеканалу «Белсат», што ў гэтым месцы ўжо некалькі гадоў дабудоўваюць шыкоўны комплекс для кіраўніка Беларусі, які ён пастаянна наведвае. Тыя, хто ведае пра будынак, распавядаюць, што там ёсць басейн, лазні, тэнісныя корты, корпус... Болей »
Электаральная кампанія падышла да фіналу. Але ў яе было некалькі адметнасцяў, вартых увагі. Гэта тычыцца тых, хто заўжды заяўляў пра няўдзел у «выбарчым фарсе», але цяпер паглыбіўся ў кампанію. Як, напрыклад, «Еўрапейская Беларусь». У тым, што яны ўсё ж пайшлі ў кампанію, быў адзін вялізны плюс. Практычна... Болей »