- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кастрычніку ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Той, якая нас нарадзіла, была падтрымкай падчас першых крокаў – як у дзяцінстве, так і ў дарослым жыцці. Той, якая заўсёды ўмее знайсці патрэбныя словы, падтрымаць і суцешыць, але таксама перасцерагчы, калі сыходзім на дрэнную дарогу. На працягу 9-ці... Болей »
На працягу апошніх 6-ці месяцаў фігура Маці Божай Фацімскай вандравала па вёсках і гарадах Гродзенскай дыяцэзіі. Яна наведала ўсе парафіі, сустрэлася з тысячамі вернікаў, якія радасна віталі Прыгожую Пані, што прыйшла "з мацярынскім заданнем, каб засцерагчы чалавецтва ад Божай кары”. У гэты час Марыя... Болей »
Абавязковай умовай для таго, каб поўнасцю даверыцца міласэрнаму Богу, з’яўляецца пастава пакаяння і ўбоства. Старонкі Новага Запавету, пачынаючы з апісання таямніцы нараджэння Пана ў беднай стайні ў Бэтлееме ажно да Яго апошніх хвілін, заклікаюць нас да пераймання Езуса ўбогага. Убоства Збаўцы заключалася... Болей »
Гісторыя занатуе першыя месяцы 2020 года як балючы досвед, які перажывала чалавецтва. Увесь свет змагаецца з эпідэміялагічнай пагрозай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса… Да нас штодня даходзіць інфармацыя аб колькасці заражаных, а таксама смутныя звесткі пра чарговых загінулых. Сярод людзей... Болей »
У жыцці кожнага чалавека здараюцца сустрэчы, па якіх ён сумуе. Звычайныя штодзённыя сустрэчы, а таксама нядзельныя і святочныя. Уданыя і няздзейсненыя, калі на стол ставяцца 2 кубкі, але 1 застаецца пустым. Усе яны неабходны, каб дзяліцца радасцю, каб не быць аднаму ў смутку. У Адвэнце – перыядзе, які... Болей »
Наперадзе чарговыя дні радаснага чакання прыходу Пана. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да такой вялікай падзеі, як Божае Нараджэнне. Няхай Адвэнт кожнаму нагадае пра тое, што ў наша зямное вымярэнне ўваходзіць надзвычайная рэчаіснасць. Чаканне свят можа выглядаць па-рознаму. Рыхтуючыся да іх, людзі не... Болей »
Апошнія дні адыходзячага года напоўнены ліхаманкавымі падсумаваннямі, справаздачамі... Людзі падлічваюць даходы, прыбыткі, выдаткі і страты. З тэлебачання, радыё, прэсы, інтэрнэту даведваемся пра найважнейшыя палітычныя, спартыўныя, культурныя падзеі ў свеце і краіне. Але трэба ўсвядоміць, што ўчарашні... Болей »
Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю. Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю”... Болей »
Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які стаў цыклічным святам экуменізму, прыгадвае пра тое, што ўсе мы з’яўляемся адной сям’ёй Божых дзяцей. У гэты час нанова ўсведамляем сабе, што Хрыстос прыйшоў у свет, каб сабраць авечак у адну Аўчарню. Галоўная мэта Яго місіі – збаўленне чалавека – не можа быць... Болей »
Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве... Болей »
У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў... Болей »
У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові. Стварыцель... Болей »
У апошнія дні складваецца ўражанне, што свет застыў. Свет, які ганарыцца шматлікімі дасягненнямі, засаромеўся бяссілля супраць пандэміі каронавіруса. Здавалася, што ўсё залежыць ад нас, што маем уладу над усім навокал... Хапіла літаральна некалькіх дзён – і ўжо не ведаем, што рабіць. Хтосьці аднойчы... Болей »
Час Вялікага посту перажываем у цені Хрыстовага крыжа. У гэтыя дні, якія прыгадваюць нам пра апошнія гадзіны жыцця Збаўцы, крыж становіцца асаблівым знакам Божай любові. З першых стагоддзяў хрысціянства да сёння для веруючых людзей крыж заўсёды з’яўляўся сімвалам надзеі. З намашчэннем яго знак чынілі... Болей »
Смерць зышлася ў бітве з жыццём, і жыццё затрыумфавала. “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55). Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў яго на 3-ці дзень (параўн.: Дз 10, 40). Божы Сын трыумфуе… Але не для таго... Болей »
Літургія апошніх тыдняў запрашае нас да сустрэчы ў веры з уваскрослым Панам. Разам з вучнямі Хрыста мы праслаўляем Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, з’яўляемся таксама сведкамі таго, як Апосталы радаваліся ад прысутнасці Уваскрослага. Сёння прагнем глыбей разважаць пра чарговы вобраз Езуса – Пастыра... Болей »
Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Марыі. Пагоднымі вечарамі, калі ўсё ў прыродзе квітнее, пахне і спявае, людзі збіраюцца ў святынях, ля прыдарожных крыжоў і капліц, каб ушанаваць Маці Божую. Штодзённае набажэнства ў Яе гонар на працягу мая з’яўляецца неад’емным элементам сустрэч вернікаў на... Болей »
Вясновае надвор’е, якое сонечнымі промнямі весяліць сэрца чалавека, спрыяе таксама таму, што разам з прыродай ажываюць нашы парафіяльныя супольнасці. Вернікі збіраюцца ў святынях, капліцах ці ля прыдарожных крыжоў, просячы Марыю аб асаблівым заступніцтве. Дзеці ўпершыню прымаюць у свае сэрцы Цела Пана... Болей »
Знаходзячыся ў раі, Адам і Ева парушылі наказ Стварыцеля і з’елі плод з забароненага дрэва, здзяйсняючы такім чынам першародны грэх. Мы, патомкі зямных прабацькоў, унаследавалі ад іх гэтую віну. Аднак хрост абмывае нас ад бруду непаслухмянасці, каб упоўні маглі цешыцца бязмежнай любоўю Усемагутнага.... Болей »
Кожнаму верніку неабходна месца, дзе ён можа асабіста сустрэцца з Нябесным Айцом, з бліжнімі і з самім сабой. Такім месцам з’яўляецца святыня. Гэта і знак прысутнасці Стварыцеля сярод свайго стварэння (там супольнасць сустракаецца з Богам у Езусе Хрысце – адзіным Пасрэдніку паміж Усемагутным і людзьмі)... Болей »