- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы.... Болей »
У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902– 1931) — беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое кароткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша... Болей »
У першы том вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Бара-дуліна ўвайшлі вершы з дзесяці зборнікаў: «Маладзік над стэпам», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Рум» і інш. У вершах усхваляваная паэтычная споведзь пра юнацтва, маладосць нашай зямлі, нашай паэзіі... Болей »
У другі том увайшлі вершы, паэмы пра родную зямлю, пра маці, пра тыя праблемы, што хвалююць сучасніка. Уражанні ад наведвання замежных краін склалі раздзел «Радкі дарог».... Болей »
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях».... Болей »
Гэта — найбольш поунае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра». трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла.... Болей »
"Выбраныя творы" А. С. Пушкіна (1799-1837) прымеркаваны да 200-гадзовага юбілею вялікага рускага паэта. У зборнік уключаны творы ў перакладзе класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, П. Броўкі, а таксама ў перакладзе сучасных беларускіх паэтаў.... Болей »
У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова... Болей »
У кнігу ўвайшлі ўсе асноўныя творы аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Упершыню чытач мае магчымасць пазнаёміцца з усімі жанрамі творчасці гэтага выдатнага, яшчэ недастаткова вядомага шырокім колам грамадскасці, беларускага пісьменніка першай паловы XIX стагоддзя. Гэта... Болей »
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія... Болей »
У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзевяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
«Выбраныя творы» класіка сусветнай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) склалі аповесці «Трэцяя ракета», «Знак бяды», «Аблава», а таксама апавяданні, прыпавесці, публіцыстычныя выступленні і ўспаміны. Дваццаць восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў — вершы, паэмы, раман у вершах «Родныя дзеці», празаічная аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. Сорак восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў. Трыццаць чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная... Болей »
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго... Болей »
Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны... Болей »
У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »