- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як мы паведамлялі раней, грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сёлета правяло конкурс на лепшы праект мемарыяльнай дошкі, якая зойме месца на доме ў Празе, дзе жыла Ларыса Геніюш з 1943 па 1948 гады. Гэты конкурс выйграў менскі скульптар Гэнік Лойка. Мы пацікавіліся ў яго... Болей »
За апошнія гады неаднойчы беларуская інтэлігенцыя накіроўвала калектыўныя звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з просьбай рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш. Але па сённяшні дзень гэта не было зроблена. Калі адмаўлялі ў рэабілітацыя за савецкім час, дык гэта можна яшчэ неяк зразумець. Бо Ларыса Антонаўна... Болей »
У мінскай "Кнігарні Ў галерэі"адбылося ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымалі дыпломы і памятныя дарункі. Кіраўніком журы конкурса быў старшыня... Болей »
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канференцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай... Болей »
26 чэрвеня на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну адбылася Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш. Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца 100 гадоў. На талаку прыехалі людзі з Гародні, Слоніма, Свіслачы, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы. Арганізатарам талакі... Болей »
Вечарыны, прысвечаныя 100-годдю Ларысы Геніюш адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 30 чэрвеня такая музычна-паэтычная вечарына адбылася ў Ракаве Валожынскага раёну. На сустрэчу з вандроўнікамі прыехалі паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла... Болей »
У Зэльве завяршаецца збор подпісаў за прапанову перайменаваць вуліцу Савецкая у вуліцу імя Ларысы Геніюш. Ініцыятарам гэтай акцыі з'яўляецца грамадскі актывіст, сябра партыі БНФ Яўген Скрабутан. У сувязі з 100-годдзем сваёй славутай зямлячкі, паэткі Ларысы Геніюш, Яўген накіраваў у міністэрства культуры... Болей »
13 ліпеня ў Менску адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, створанага з нагоды 100-годдзя паэткі. На ім абмяркоўвалася хада выканання мерапрыемстваў, запланаваных на юбілейны год. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла адзначыў, што досыць цяжка знаходзіць агульную... Болей »
У сярэдзіне ліпеня на Беласточчыне пад Гарадком чарговы раз адвіраваў фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Арганізатары фэста вырашылі далучыцца да сёлетняй агульнабеларускай кампаніі па ўшанаванні імя паэткі Ларысы Геніюш і уключылі ва ўмовы конкурса для маладых гуртоў абавязковае выкананне... Болей »
Услед за ПЭН-цэнтрам вынікі свайго літаратурнага конкурса імя Ларысы Геніюш падводзіць і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Сябра журы, паэтка Галіна Каржанеўская, кажа, што ўсяго на конкурс было даслана больш за 100 вершаў з усёй краіны. Афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў конкурсу памяці Ларысы Геніюш адбудзецца... Болей »
Юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш азмрочылі падзеі ў Зэльве і Ваўкавыску. У Зэльве, напярэдадні юбілею, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады знялі памятную шыльду паэтцы. Цяпер шыльда знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС. Некалькі дзён таму падобным чынам мясцовая ўлада... Болей »
Урачыстасці якія праходзілі ў Зэльве з нагоды сотай гадавіны Ларысы Геніюш сабралі сотні пілігрымаў яе творчасці, не толькі з Беларусі, але і з-за межаў - з Польшчы, Літвы і нават Валіі. Ля помніка паэтцы на цвінтары Святатроіцкай царквы, парафіянкай якой была вялікая паэтка, пасля малебну пачаўся мітынг.... Болей »
Да дня нараджэння Ларысы Геніюш у яе стогадовы юбілей не ўдалося, як меркавалася, усталяваць мемарыяльную шыльду на доме, у якім паэтка жыла ў Празе. Уладальнік дома нечакана адмовіўся ад ранейшай згоды на размяшчэнне на сцяне будынка бронзавай мемарыяльнай дошкі. Старшыня грамадскага камітэту па святкаванні... Болей »
Тэлеканал "Белсат" сёлета зняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з дзвюх частак па 30 хвілін кожная і якую знялі да 100-годдзя паэткі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра паэтку дзеляцца Уладзімір... Болей »
Улетку на Глыбоччыне ў рамках парафіяльнага фэсту каля касцёлу ў вёсцы Мосар павінен быў адбыцца бардаўскі фестываль, прысвечаны памяці Ларысы Геніюш. Аднак незадоўга да пачатку фэста ксёндз-пробашч Уладзімір Шымуковіч паведаміў, што забараняе праводзіць канцэрт. Адбылося гэта пасля размовы ксяндза з... Болей »
На жаль, не ўсё запланаванае грамадскім камітэтам, які быў утвораны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, удалося здзейсніць. Найгорш справы з мемарыяльнымі шыльдамі. Шыльды былі выраблены і павешаны ў Вайкавыску і Зэльве. Аднак былі зняты міліцыяй з тае нагоды, што нібыта не было дазволу мясцовых уладаў.... Болей »
У мінулай перадачы «Мой лён і сон» краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын паведаміў, што зэльвенская міліцыя, якая зняла мемарыяльную шыльду Ларысы Геніюш з дома,у якім жыла паэтка, не знайшла ніякага крыміналу ў тым, што гэтая шыльда была ўсталявана. Нават паабяцалі шыльду вярнуць, але пасля адпаведнага... Болей »
Сёлетні год грамадскасцю Беларусі, у сувязі са стагоддзем паэткі, быў аб'яўлены годам Ларысы Геніюш. Быў утвораны грамадскі арганізацыйны камітэт, які запланаваў шматлікія мерапрыемствы да юбілею. На жаль, не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла кажа, што не так проста... Болей »
Падчас сёлетніх юбілейных мерапрыемстваў у гонар 100-годзя Ларысы Геніюш досыць няпростым, як высветлілася, аказалася пытанне рэабілітацыі паэткі. Некаторыя дзеячы беларускай культуры казалі, што ніякая рэабілітацыя Ларысы Геніюш не патрэбна, бо ні ў чым яна не вінаватая. Другія пярэчылі, маўляў, рэабілітацыя... Болей »
У ранейшых нашых перадачах мы неаднойчы паведамлялі, што грамадскі арганізацыйны камітэт, які быў створаны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, заснаваў да юбілея адмысловы медаль і узнагародзіў ім шэраг грамадзянаў, пераважна беларускіх дзеячаў культуры, якія шмат зрабілі для папулярызацыі імя Ларысы... Болей »