- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш краязнаўчы бюлетэнь распачынае свой другі год выдання. Спадзяемся, што ён будзе для нас больш спрыяльным, чым папярэдні. Без тэхнічных збояў, без нявыхаду нумароў, як атрымалася ў снежні 2016-га. У працы рэдакцыі працягваюць браць удзел людзі, для якіх “СК” — сапраўды важны праект. “Слонімскі край”... Болей »
Ураджэнец Чамяроў жыве ў Мінску. Ён — вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў і народны мастак Беларусі. Галоўнай тэмай творчасці Івана Якімавіча Міско з’яўляецца касманаўтыка і касманаўты. З 85-годдзем нашага земляка павіншаваў кіраўнік дзяржавы. Скульптар працуе над помнікам Льву Сапегу, які мясцовыя... Болей »
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” ў 2010 годзе выпусціла накладам 100 тысяч асобнікаў паштовы канверт, прысвечаны гісторыі беларускай пошты. На ім адлюстраваны будынак старой пошты ў Слоніме, якая была пабудавана з цэглы ў пачатку ХХ стагоддзя. На канверце таксама размешчана... Болей »
Планы слонімскага замка, які з XVI стагоддзя існаваў на так званым “Замчышчы” каля цяперашняй Опернай вуліцы, найхутчэй не захаваліся. Рэканструкцыя Алены Квітніцкай, на якой можна пабачыць замак з чатырма вежамі (“Помнікі Слоніма”, с. 15), прыблізная, яна не грунтуецца на нейкіх фактычных дадзеных.... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны, адыходзячы на ўсход, рускія войскі выганялі жыхароў заходніх паветаў Беларусі ў глыб Расійскай імперыі. Тым, хто не хацеў туды эвакуіравацца, казакі палілі хаты, гумна, палохалі тым, што калі прыйдуць немцы, яны пачнуць здзекавацца над беларусамі. Паддаўшыся на агітацыю... Болей »
10 ліпеня 1944 года ў наш горад увайшла Чырвоная Армія, якая вызваліла яго ад нямецкіх акупантаў. Не ўсе савецкія партызаны пра гэта аператыўна даведаліся, працягвалі знаходзіцца ў лясах. У той дзень у вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна спынілася савецкае армейскае падраздзяленне. Людзі, якія перажылі... Болей »
Дзед сланімчанкі Марыі Ляцецкай Піліп Сяргеевіч Шчарбакоў у пачатку ХХ стагоддзя будаваў на Шчары шлюзы, а бацька Ілья Піліпавіч Шчарбакоў усё жыццё служыў псаломшчыкам у слонімскай Свята-Троіцкай царкве (цяпер — саборы). Піліп Шчарбакоў родам быў з Расіі, з Разанскай губерні. Ён прыехаў на Слонімшчыну... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны ў Баранавічах выдавалася нямецкая газета, якая пісала і пра Слонімшчыну. На працягу 1916 года яна называлася “Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Нямецкая ваенная газета ў Баранавічах”), а з пачатку 1917-га — “Kriegszeitung von Baranowitschi” У сакавіку 2016 года... Болей »
Як паведамляе афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама, у пачатку траўня дэлегацыя раёна наведала з двухдзённым візітам Ізраіль. Галоўнай мэтай сустрэчы з замежнымі партнёрамі былі перамовы пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац у сінагозе ў цэнтры горада на Савецкай вуліцы.... Болей »
Верхні здымак быў апублікаваны ў газеце “Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Ваенная газета ў Баранавічах”) 5 студзеня 1918 года. На ім бачым слонімскую царкву святой Тройцы. Фота зроблена найхутчэй летам 1917 года. Купал храма ў такім выглядзе праіснаваў да 1927 года, калі польскія ўлады правялі рэканструкцыю... Болей »
1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Упершыню ў гісторыі колькасць ахвяраў узброенага канфлікту перасягнула лічбу ў дзесятак мільёнаў чалавек. Непасрэдным удзельнікам тых падзей стаў падпалкоўнік царскай арміі, ураджэнец Слонімшчыны Язэп Стаброўскі, які да вайны, акрамя археалогіі і вывучэння... Болей »
У далёкім Паўднёва-Сахалінску жыве наш зямляк Сяргей Генадзьевіч Тараканаў. Ён — журналіст і паэт, галоўны рэдактар газеты “Южно-Сахалинск сегодня”. Нягледзячы на занятасць, Сяргей Генадзьевіч знайшоў час, каб, на нашу просьбу, напісаць успаміны пра сваё дзяцінства і Слонім, праілюстраваць іх фотаздымкамі.... Болей »
Выйшаў чарговы, дзявяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. У нумары артыкулы пра ўраджэнца Слонімшчыны, які быў генералам арміі Напалеона Яна Канопку (1777-1814), у тым ліку ваенна-гістарычная быль журналіста Міхаіла Рылко “Уцёкі генерала Канопкі". Таксама адзін з тэкстаў прысвечаны... Болей »
Фалерыстыка, як гістарычная дысцыпліна, мае два значэнні. Па-першае, яна вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення. Па-другое, фалерыстыка — гэта калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў. Калісьці на галоўных уездах у Слонім былі прыдарожныя каталіцкія капліцы. На сённяшні... Болей »
У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына... Болей »
У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у... Болей »
У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову... Болей »
У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых... Болей »
Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай... Болей »
Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама... Болей »