be

Пошук

"ragoysha-vyachaslaw-pyatrovich" Вынікі:
І адгукнецца слова ў слове
pdf

І адгукнецца слова ў слове

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі
Рагойша Вячаслаў

У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай... Болей »

Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі
pdf

Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі

кніга перакладной паэзіі
Рагойша Вячаслаў

Кніга гэта — своеасаблівы падрахунак зробленага Вячаславам Рагойшам як перакладчыкам паэзіі. Яе склалі ўвасобленыя ім па-беларуску выбраныя вершаваныя творы найперш украінскіх аўтараў, сярод іх — знакамітая драма-феерыя Лесі Украінкі «Лясная песня». У асобны раздзел кнігі ўвайшлі творы паэтаў сербскіх... Болей »

Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...
pdf

Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...


Рагойша Вячаслаў

Усякае падарожжа пачынаецца з дарогі. Наша — не выключэнне. І пачнём яго са стольнага Мінска, дакладней — з яго заходняй часткі, адкуль вырываецца на вольны прастор прамая, як след рэактыўнага самалёта, бетонная аўтастрада — Ракаўская шаша. Куды ён вядзе, гэты сучасны гасцінец, і чым ён такі славуты... Болей »

Нам сняцца сны пра Беларусь
pdf

Нам сняцца сны пра Беларусь

вершы, эсэ, успаміны
Рагойша Кастусь, Рагойша Антось

Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Правовое положение общественных объединений в Республике Беларусь

Правовое положение общественных объединений в Республике Беларусь

Сборник авторских статей
Лииская Е. Н., Ботян А. Н., Рагойша П. В., Зикрацкий Д. А., Станкевич Н. В., Анищенко Н. И., Сыч Н. Л., Кузьминич Е. П. и др.

Четвертое издание “Правового положения общественных объединений в Республике Беларусь” включает информацию о порядке создания и регистрации общественных объединений и их символики, организации работы с документами, некоторых вопросах бухгалтерского учета и др. по состоянию законодательства на 01.07.2001.... Болей »

Уводзіны ў літаратуразнаўства
pdf

Уводзіны ў літаратуразнаўства

У двух частках
Пад рэдакцыяй прафесара В.П.Рагойшы

Мэта вучэбнага дапаможніка – дапамагчы студэнтам засвоіць асновы тэорыі літаратуры: сутнасць асноўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, комплекс адпаведных паняццяў, катэгорый, дэфініцый па эстэтыцы і паэтыцы літаратуры ў іх сістэмнай узаемасувязі. Адрасаваны студэнтам вышэйшых навучальных устаноў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org