- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два гады да "выбараў". Парламенскія выбары прамінулі, як і не было. Абраныя прыўладныя дэпутаты ня могуць скрыць сваёй радасьці. Збылася мара іхняга жыцьця: і пасада высокая, і пашана немалая, і адказнасці амаль нуль. Новага спікера і ягонага намесніка абралі амаль адзігалосна. Праўда, адзін бюлетэнь... Болей »
"У Амэрыку прыйшлі перамены". Амэрыка абрала свайго 44-га прэзідэнта. Чорнаскуры дэмакрат Барак Абама парушыў традыцыі і стэрэатыпы мінулага, каб адчыніць новую гісторыю самай дэмакратычнай краіны Зямлі. Найхутчэй ягоная роля ў гэтых пераменах была ўсё ж другаснай, бо вырашальнае слова сказалі амерыканскія... Болей »
Каталізатар пераменаў. Не пасьпелі прыхільнікі “ элегантных перамог” нацешыцца са стоадсоткавага выніку парламенцкіх выбараў, як сусветны эканамічны крызіс нейкім сваім бокам зачапіў ужо і Беларусь. Аказваецца ёсьць у сьвеце рэчы куды больш важкія, чым улада, і якія гэтай самай ўлады могуць якраз і пазбавіць.... Болей »
“Губернатары” прыходзяць і сыходзяць... Кажуць, доўга адбіваўся А. Косінец ад прызначэння на “губернатарскую” пасаду. Як бачым, не адбіўся. Відаць, немалое напружанне ў лукашэнкавым атачэнні з каштоўнымі кадрамі, раз прызначылі таго, хто гэтага не надта ўжо і хацеў. Знаёмячы мясцовае чынавенства з... Болей »
Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагодняй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір святочнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрызавых захадаў... Болей »
Паміж Узбекістанам і Зімбабвэ. Віцебскі аўтавакзал. Трое мужчынаў, уладкаваўшыся на крэслах у зале чакання, пачынаюць абмяркоўваць падзеі газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Рэй вядзе самы самавіты з іх, другі зацікаўлена падтаквае, трэці моўчкі слухае. Першы добра абазнаны ў калізіях газавага... Болей »
"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства... Болей »
Ці можа так быць? Пасля таго як адносіны з Захадам нармалізаваліся, Лукашэнка яшчэ больш пачаў нагадваць Кашпіроўскага часоў пераходу ад “савецкага застою” да “расейскага расцвету”. Ці ні ў кожным сваім выступе ён абавязкова звяртае ўвагу нашага даверлівага электарату на той факт, што крызіс нам навязалі.... Болей »
Вынік – нішто, працэс – усё. Выдаўшы ўказ № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, у які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць узаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і... Болей »
Пакаранні за бел-чырвона-белыя сьцягі. У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. За правядзеньне несанкцыянаванай акцыі судзьдзя Алена Казілава аштрафавала сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку на 700 тысяч рублёў. Ягоныя аднадумцы Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў... Болей »
Алкагалізі як галоўны боль. Апошнім часам існы рэжым выяўляе свой клопат пра сацыяльна небяспечныя сем’і. Бацькі п’юць, часам нідзе не працуюць, а пакутуюць дзеці. Дзяржава мусіць прымаць нейкія захады, каб хоць як абараніць дзяцей. Паседжанні, пастановы, дэкрэты, рэйды—усё гэта, канечне, мае месца... Болей »
Не пакланяцца тыранам. Красавік—месяц багаты на падзеі. У гэтым месяцы нарадзіўся У. Ульянаў, А. Гітлер, у гэтым месяцы адбылася самая жахлівая ў гісторыі чалавецтва Чарнобыльская тэхнагенная катастрофа. Але ж калі гаворка ўжо ідзе пра Леніна і Гітлера, то побач з імі абавязкова паўстане фігура Сталіна.... Болей »
Гульня за чужы кошт. Па стане на 1 красавіка сёлетняга года запазычанасць па камунальных паслугах у Віцебскім раёне склала 247 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі ЖКГ вельмі лаяльна і ашчадна ставяцца да неплацельшчыкаў, улічваюць усе акалічнасці абставінаў. Яны тлумачаць заканадаўства, просяць своечасова... Болей »
Ці патрэбна ліхаманка? Віцебск на вачах прыгажэе: раўняюць зямлю, сеяць траву і высяваюць кветкі, зразаюць і абразаюць дрэвы, кладуць асфальт на дарогах і тратуарах, ставяць бетонныя агароджы... Работа кіпіць ледзьве не круглыя суткі. Новы кіраўнік вобласці змушае працаваць і заваёўвае аўтарытэт у... Болей »
Калі прыйдзе сапраўдная Незалежнасць? Учора з раніцы суседка радасна павіншавала мяне са святам. Я адразу не зразумеў з якім, але, ўцяміўшы, усё адно здзіўлена запытаў, якое свята тая мае на ўвазе. Пасля заявіў, што гэткіх святаў для мяне не існуе і тым зусім збянтэжыў жанчыну. Мяне тутэйшыя людзі здзіўляюць... Болей »
V з’езд беларусаў свету. Чарговы з’езд беларусаў свету, які скончыў сваю працу 19 ліпеня ў Менску стаў для тутэйшай улады і народу падзеяй куды менш значнай, чым “Славянскі базар” і злёт байкераў, якіх павіншаваў і нават праехаўся з імі на крутым матацыклеце галоўны байкер краіны. Усяго ў V з’ездзе... Болей »
Навошта займацца скажэннем? 10 ліпеня 2009 года прайшла першая літургія ў адноўленай Свята-Ўваскрасенскай царкве. Найпрыгажэйшы віцебскі храм, пабудаваны ў стылі віленскага барока, паўстаў з руінаў пасля свайго знішчэння ў 1936 годзе. У сённяшнім сваім выглядзе царква была пабудаваная ўніятамі ў 1772... Болей »
Вынік - нішто, працэс - усё. Выдаўшы ўказ № 498 “ Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, ў які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць ўзаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і... Болей »
На пахаванне лётчыкаў не прыехаў. 3 верасня ў Баранавічах хавалі Аляксандра Жураўлевіча і Аляксандра Марфіцкага—двух ваенных пілотаў Су-27, якія загінулі ў польскім Радаме пад час авіяшоу. Версіяў катастрофы некалькі: адны лічаць, што ў авіязаборнік магла трапіць птушка; другія, што ўсяму віною—няўзгодненая... Болей »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых... Болей »