be

Пошук

"lavon-vitan-dubiejkauski-vitan-kvietka" Вынікі:
Гістарызацыя свядомасці
html

Гістарызацыя свядомасці

Навуковая публіцыстыка
Вашко Лявон

Лявон Вашко - празаiк, драматург, лiтаратуразнаўца з невялікага гарадка Масты, што на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе «Гістарызацыя свядомасці» робіць гунтоўны аналіз і беларускай літаратуры, і наогул беларусшчыны на пачатку ХХ стагоддзя. У кнізе увага звернута не толькі на саму літаратуру, але і на мову... Болей »

Еўрапейскія гісторыі
html

Еўрапейскія гісторыі

Апавяданні
Вашко Лявон

Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »

Мэмуары на эміграцыі
pdf

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць... Болей »

Жыцьцё пад агнём
pdf

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі
Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай... Болей »

Бумеранг
pdf

Бумеранг

аповесці
Неўдах Лявон

На пераломе 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя распалася і знікла са свету вялікая таталітарная краіна, што пацягнула за сабою яшчэ большую трагедыю - разбурэнне людскіх душ, выхаваных сродкамі нагнятання страху і пакарання ва ўмовах таго дзяржаўнага ладу. Ахвярамі тагачаснага трагічнага працэсу і зьяўляюцца... Болей »

Чорнае святло
pdf

Чорнае святло

Вершы
Неўдах Лявон

Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.... Болей »

Вандроўкі па Вільні

Вандроўкі па Вільні


Луцкевіч Лявон

"Аўтар не прэтэндуе, каб ягоная праца разглядалася як навуковае дасьледаваньне ці ўсыстэматызаваны турыстычны даведнік. Гэта позірк старога беларуса-віленчука, карэннага жыхара Вільні на бясконца любы яму родны горад." Л. Луцкевіч... Болей »

Рагнеда

Рагнеда

Гістарычная паэма
Шпакоўскі-Случанін Лявон

Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя... Болей »

Янка Шутовіч

Янка Шутовіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

У гэтай публікатцы распавядаецца пра заходне-беларускага дзеяча Янку Шутовіча - рэдактара часопісаў "Калосьсе" і "Студэнцкая Думка", навукоўца, апошняга дырэктара слынныга Віленскага беларускага музэю ймя Івана Луцкевіча.... Болей »

Шматгалосы эпісталярыум
pdf

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні
Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія... Болей »

Міларусь
pdf

Міларусь

апавяданні, аповесць
Вольскі Лявон

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.... Болей »

Каханак восені
pdf

Каханак восені

Кніга пачуццяў
Неўдах Лявон

Трагізм вершатворцаў заключаецца ў ігнараванні імі той простай ісціны, што для таго, каб слыць паэтам, тым больш песняром, мала аднаго валодання майстэрствам вершаскладання. Нават віртуозным. Самая высокая паэзія – матчыны пацеры. У роздуме пра такі стан, пра мастацкае выяўленне душы сродкамі пачуццяў... Болей »

Жанры
pdf

Жанры


Юрэвіч Лявон

Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць... Болей »

Знакі на валуне
pdf

Знакі на валуне

Выбранае. Новыя вершы
Валасюк Лявон

“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй... Болей »

Вяртанне берасцейскай стралы
pdf

Вяртанне берасцейскай стралы

Раманы i аповесці, апавяданні i абразкi
Валасюк Лявон

“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не... Болей »

Непрыдуманыя партрэты
pdf

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны
Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак... Болей »

Творы

Творы

Проза. Крытыка. Публіцыстыка
Гмырак Лявон

Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта... Болей »

Макар Краўцоў (Касцевіч)
pdf

Макар Краўцоў (Касцевіч)


Юрэвіч Лявон, укладальнік

Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты... Болей »

Мікола Равенскі
pdf

Мікола Равенскі


Юрэвіч Лявон, укладальнік

Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага... Болей »

Рагнеда
pdf

Рагнеда

паэма
Случанін Лявон

Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Случанін, Лявон (Лявонці Шпакоўскі). Рагнеда (паэма). /Аўтар ілюстрацый Валдас Дрэма. Менск: Выдавецтва Падручнікаў і Літаратуры для Моладзі у Менску; Друк: Друкарні "Аўшра"... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org