- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля выбараў жыццё будзе працягваецца па-ранейшаму. Змен у лепшы бок, думаю я, нам чакаць не прыходзіцца. Патлумачу, чаму. Тыя “народныя абраннікі”, якія займуць крэслы ў новай Палаце, скрозь праўладныя. То бок, тое, што яны “перамаглі” на выбарах, не выпадковасць. Спачатку іх адабралі з вялізнай абоймы... Болей »
У апошні час пераважную бальшыню насельнікаў нашага раёна займае ці не адно выключна пытанне: “Чаму нам плоцяць такія малыя заробкі?” Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай абсалютная бальшыня з нас не атрымоўвае тых абяцаных 500 даляраў у месяц. Але ж і тыя 500 даляраў зусім не макушка нашага дабрабыту... Болей »
77 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева, каля мястэчка Вула Бешанковіцкага раёна, савецкія канваіры расстралялі калону вязняў беразвецкай турмы. У Беразвеччы (зараз частка Глыбокага) знаходзілася турма НКВД. Калі пачалася вайна, савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць здаровых вязняў, якія... Болей »
Сёння дажджлівае надвор’е, і на дарогах па райцэнтру прыходзіцца трапляць у шматлікія лужыны. Напрыклад, насупраць аўтастаянкі каля бальніцы, ці па вуліцы Віцебская шаша каля бешанковіцкага лясніцтва і далей па ўсяму райцэнтру. Пытанне гэта лёгка вырашальнае, хто дапаможа яго вырашыць?... Болей »
16-га чэрвеня 2018 года у ходзе наўпроставай лініі я задаваў пытанне намесніку старшыні райвыканкама Мікалаю Заблоцкаму наконт ліквідацыі лужын з праезджай часткі вуліц у Бешанковічах. Намеснік старшыні згадзіўся з слушнасцю пастаўленага пытання і даў даручэнне дырэктару «Бешанковіцкага камунальніка»... Болей »
У Бешанковічах ідзе рамонт вуліцы імя Чарняхоўскага. Па вуліцы кладуць ходнікі. Прычым кладуць няякасна, ужо свежапакладзены асфальт на ходніках ідзе хвалямі і ямкамі. Праверана: пасля дажджу на новых ходніках стаіць вада.... Болей »
Паважаныя чытачы! Вось ужо восьмы год “Крывінка” разнастаіць не такі ўжо і вясёлы пейзаж нашых нешматлікіх мясцовых СМІ. Спадзяюся, што дзякуючы ёй Вы маеце шырэйшы погляд на праблемы, з якімі мы сутыкаемся штодзень. Са свайго боку “Крывінка” шчыра ўдзячна тым чытачам, хто адважыўся патэлефанаваць на... Болей »
Падключыўшыся напярэдадні новага года да хуткаснага інтэрнэту, я з цікавасцю сачыў за падзеямі ў свеце. І калі паслухаць прэзідэнцкае віншаванне можна было без цяжкасцей па любой тэлепраграме, то віншаванні іншых слынных беларусаў ад нас схавалі. Як і шмат чаго іншага, што ёсць у свеце, калі тое розніцца... Болей »
1-га верасьня ў васьмі школах Бешанковіцкага раёна, якія засталіся пасля праведзенай «аптымізацыі», распачаўся новы навучальны год. Сёлета не прагучаў званок у Вярхоўі. Вярхоўская СШ, якая пасьпела пабыць год ці два базавай, перастала існаваць.... Болей »
Першага лютага горад Віцебск прымаў лепшых людзей 2012-га года. Заахвочванне званнем “Чалавек года” з’яўляецца адным з шоў, на якія існая ўлада вельмі шчодрая. Тут варта ўспомніць пра шматлікія “спаборніцтвы”, што арганізуюць для сялян на розных стадыях бітвы за ўраджай. Праўда, калі пераможцам тых спаборніцтваў... Болей »
28-га лютага на нарадзе ў прэзідэнта аб перспектывах развіцця спорта і турызму прысутнічалі людзі, адказныя за гэта пытанне. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у спорце патрэбны канкрэтныя вынікі. То бок, калі не перамогі па розных відах спорту на сусветным роўні, то яўныя прызавыя месцы. Ён лічыць, што... Болей »
Ёсць інфармацыя, што за 2012-ы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці раскрыта 333 злачынствы, якія звязаныя з карупцыяй, на суму больш 14 мільярдаў рублёў. (Пад карупцыяй сёння разумеюць атрыманне ці дачу хабару або крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам.) Такія злачынствы ёсць не толькі ў прамысловасці... Болей »
Як сведчыць сёлетняя раённая “Зара” за №23 ад 22-га сакавіка, ні з таго ні з сяго крута зменіцца жыццё бачэйкаўскіх калгаснікаў. Аднекуль у наш раён зваліліся буйныя грошы, якія патрабуюць тэрміновага ўкладання ва ўздым менавіта гэтай бешанковіцкай гаспадаркі. Грошы тыя маюць аж эстонскі след. У Свячы... Болей »
З чарговага паслання Прэзідэнта беларускаму Народу 19.04.2013: “У бягучым годзе трэба вырашыць тры асноўныя праблемы адукацыйнай сферы: першае – абнавіць змест школьнага навучання, узмацніўшы падрыхтоўку ў вобласці прыродазнаўчых навук і замежных моваў; другое – пераадолець адрыў прафесійнай адукацыі... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў:... Болей »
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб... Болей »
Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэча з пісьменнікамі адбылася, як і планавалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і... Болей »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых... Болей »
Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэнтральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмпература апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго... Болей »
Мы і Эўропа. Калі параўноўваць жыццё з тым, якім яно было нядаўна, падасца, што яно кіпіць. Вось і ў нашым райцэнтры толькі сёлета адрамантаваны аўтавакзал, даводзіцца да ладу будынак РДК, паднаўляюцца ці будуюцца ходнікі. Калі ж зірнуць на жыццё з іншага боку, (а менавіта, колькі нам трэба зрабіць... Болей »