- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нясвіжскі культурны цэнтр князёў Радзівілаў у ХVІ-ХVIII стст. быў месцам прыцягнення і адаптацыі розных мастацкіх сіл Еўропы і нават Усходу. Дыяпазон культурных патокаў Нясвіжа такі: ад італьянца з Кома Яна Марыі Бернардоні ў XVI ст. да арганізатара "персіярні" Яна Маджарскага — армяніна. Але ўплыў той... Болей »
Паважаныя Калегі! 27 жніўня - 3 верасня адбудзецца важная падзея ў навуковым жыцці: у Кракаве пройдзе XII Міжнародны з 'езд славістаў, у якім прыме ўдзел і вялікая дэлегацыя беларускіх вучоных. У сувязі з гэтым чарговы нумар "Кантактаў і дыялогаў" мы прысвячаем славістычнай праблематыцы: друкуем тэксты... Болей »
Дваццаць першае стагоддзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагоддзе, каб адказаць сабе на пытанне: у якім кірунку мы рухаемся як нацыя — да самасцвярджэння і ўмацавання ці да самаліквідацыі? Пытанне гэтае кардынальна важнае... Болей »
Набліжаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У сувязі з гэтым я рашыў паглядзець (як гэта раней зрабіў у дачыненні да Янкі Купалы), што ведаюць пра яго на маёй «другой радзіме». Скажу шчыра: атрымалася небагата, паасобныя факты мала звязаны паміж сабой. Але ж яны... Болей »
1999 год абвешчаны Годам А. С. Пушкiна. Да 200–гадовага юбiлею з дня нараджэння класiка рускай лiтаратуры Нацыянальны навукова–асветны цэнтр iмя Ф. Скарыны рыхтуе зборнiк “А. С. Пушкiн i Беларусь”. Дзякуючы цiкаваму даследчыцкаму матэрыялу беларускiх навукоўцаў, краязнаўцаў, журналiстаў, пiсьменнiкаў... Болей »
Духоўная культура эпохі сярэдневякоўя была пераважна гарадской, і гэта яскрава выяўляецца ў развіцці мастацтва як візантыйскай, так і заходняй традыцый. У межах Беларусі на працягу стагоддзяў яны сустракаліся, судакраналіся амаль пастаянна, аднак пры гэтым толькі спарадычна ўступалі ва ўзаемадзеянне.... Болей »
Атмасфера роднага дома Станіслава Манюшкі мела вялікі ўплыў на фарміраванне характару і таленту будучага заснавальніка польскай нацыянальнай оперы. Гэта падкрэсліваюць і шматлікія біёграфы Манюшкі, звяртаючы ўвагу на тое, што на станаўленне асобы кампазітара пераможна ўплывала як атмасфера шляхецкага... Болей »
А. С. Пушкін — сонца не толькі рускай, але і ўсёй славянскай паэзіі. Геній Пушкіна спазнаў глыбіню славянскага характару, асаблівасці мыслення славяніна. Але не толькі спазнаў. Пушкін паказаў гэта чытачу праз вобразы сваіх герояў, праз свае пачуцці ў вершах, аповесцях, раманах. Уражвае, якім чынам далёка... Болей »
Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці... Болей »
Гётэ — адна з найвялікшых постацей сусветнага літаратурнага працэсу. Гісторыя знаёмства з яго творчасцю ў Беларусі пераканаўча сведчыць, што геній гэтага вялікага мастака ці то праз яго творы, ці то праз адбітак іх у культурным развіцці краю знаходзіў і знаходзіць адлюстраванне ў жыцці і свядомасці шырокіх... Болей »
Калісьці ў гутарцы з А. Каўкай М. Улашчык адзначыў патрэбу шматразовага прачытання тэкстаў Францыска Скарыны ў кантэксце вывучэння таго асяроддзя, якое вызначыла творчы лёс беларускага асветніка. Падкрэслім: асяроддзя, галоўным чынам, замежнага, бо гуманістычныя тэндэнцыі культуры Літвы-Беларусі пачатку... Болей »
Выданні Францыска Скарыны ў гістарычным і моўным аспекце належаць да адных з найбольш даследаваных друкаваных выданняў у асяроддзі Праваслаўнай Царквы. Аднак па-ранейшаму вялікую цікавасць выклікае іх ілюстрацыйны матэрыял, таму што да канца не выяснена, адкуль паходзілі ксілаграфічныя дошкі і хто былі... Болей »
22–24 мая бягучага года адбыліся пасяджэнні першай сесіі ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў пад назвай “Беларусь і сусветная супольнасць: узаемадзеянне і ўзаемаўзбагачэнне культур (Да 2000-годдзя Хрысціянства)”. Да арганізацыі Кангрэса спрычыніліся яго сузаснавальнікі — Міністэрства адукацыі Беларусі... Болей »
Па свайму агульнаму духу беларуская паэзія ХХ ст. — з’ява амаль чыста свецкага характару, і таму праблема адносін да Бога ў яе гісторыі навейшага перыяду — праблема ледзь не маргінальная. Маргіналізавалася яна ў свой час не толькі панаваннем вульгарна-сацыялагізаванага схематызму і ўсялякага роду ідэалагічнага... Болей »
Зварот аўтара да пытання пра магчымыя асабістыя стасункі беларускага першадрукара і карыфея нямецкага Адраджэння невыпадковы. Гэта лагічны вынік амаль трохгадовага даследавання іканалогіі ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Ф. Скарыны. Аўтар у значнай ступені рэканструяваў старажытныя прыёмы стварэння выяўленчых... Болей »
Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай краінай, у якой пануе міжнацыянальная раўнавага. Па даных перапісу насельніцтва ў мінулым, 1999 г. з 10 045 000 жыхароў Беларусі 81% аднеслі сябе да тытульнай нацыянальнасці — беларусаў; 19% прадстаўляюць больш за 140 нацыянальнасцей і народнасцей, у тым ліку 11%... Болей »
Беларуская дыяспара стварыла ў свеце шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы самавызначэння, самабытнасці і патрыятызму, захавання беларускай мовы, традыцый і рэлігійнасці. Арганізатарамі навукова-культурных асяродкаў з'яўляюцца прадстаўнікі інтэлігенцыі... Болей »
Кіеў завітаў у Мінск. Так, завітаў. I не толькі ў пераносным, але і ў прамым значэнні. 22-23 красавіка ў Мінску прайшлі Дні Кіева. Завітаў у сталіцу Беларусі Кіеў у асобах паважаных гасцей — яго мэра Аляксандра Амельчанкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення культуры і мастацтваў кіеўскага гарвыканкама Аляксандра... Болей »
«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 1996—2002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два... Болей »
«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 1996—2002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два... Болей »