- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »
Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ.... Болей »
Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці.... Болей »
У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых... Болей »
Лірычная гераіня новай кнігі Галіны Каржанеўскай — наша сучасніца, працаўніца, маці. Яна вылучаецца цэльнасцю характару, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абвостраным пачуццём справядлівасці і душэўнай чысціні. Паэтэса піша пра складанасць чалавечых узаемаадносін, пра хуткаплыннасць часу, пра ўсёпераможнае... Болей »
У новай кнізе Галіны Каржанеўскай тры раздзелы: «Млечным Шляхам», «Зязюльчыны слёзкі» і «Жывыя аблокі». Ix склалі вершы аб жыцці і творчасці, каханні і мацярынстве, складанасці духоўнага свету сучасніка. Паэтэса сцвярджае высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, паўстае супраць усяго, што замінае... Болей »
Вершам Галіны Каржанеўскай характэрны мяккі лірызм, знітаванасць лірычнага героя з роднай зямлёй, непрымірымасць да зла. Багаты ўнутраны свет жанчыны-сучасніцы паўстае з нізкі “Год жыцця”, паэм “Слухайце перадачу”, “Субота”.... Болей »
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю... Болей »
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага... Болей »
Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае».... Болей »
У гэтую кнігу паэтэса ашчадна адабрала лепшыя вершы са сваіх кніг і шматлікіх часопісных і газетных публікацый. Яе крыху сцішаная лірыка адразу кранае душу чытача абвостраным пачуццём справядлівасці, душэўнай чысцінёй, якая раскрывалася ва ўсепераможным пачуцці кахання, дружбы, чалавечай еднасці. Апошнім... Болей »
Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі... Болей »
Слёзы капалі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, таму што я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна.... Болей »
К вобласці матэматыкі адносяцца толькі тыя навукі, у якіх разглядаецца альбо парадак, альбо мера, і зусім не істотна, ці будуць гэта лікі, фігуры, зоркі, гукі ці нешта іншае, у чым адшукваецца гэтая мера. Такім чынам, павінна існаваць нейкая агульная навука, якая тлумачыць усё што адносіцца да парадку... Болей »
Работа является первым опытом систематизированного сопоставительного исследования белорусской и югославской военной прозы. Анализируются наиболее значительные произведения В. Быкова, Я. Брыля, И. Науменко, М. Лалича, М. Божича и других белорусских и югославских писателей военного поколения. Рассчитана... Болей »
На матэрыяле беларускай i славенскай прозы даследуецца няпростая псіхалогія вяртання чалавека з вайны. Аналізуюцца творы В. Быкава, А. Асіпенкі, I. Шамякіна, A. Кудраўца, В. Распуціпа, Ц. Космача, К. Грабельшака, Н. Крайгер, Б. Чопіча i іншых пісьменнікаў. Разлічана на літаратуразнаўдаў, выкладчыкаў-славістаў... Болей »
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату... Болей »
Вершы выдатнай беларускай паэтэсы Галіны Каржанеўскай перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу беларускага кампазітара-песенніка Міколы Яцкова, які пачуў і занатаваў мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў.... Болей »
Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на... Болей »