- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе змешчаны найбольш значныя навуковыя працы апошняга дзесяцігоддзя вядомага беларускага вучонага, доктара гістарычных навук, прафесара Р. П. Платонава, сэрца якога перастала біцца ў канцы 2001 г. У іх аснове—малавядомыя або зусім невядомыя чытачу дакументальна-гістарычныя крыніцы і архіўныя сведчанні.... Болей »
Зборнік склалі тэксты, дасланыя на нонкурс, абвешчаны МГА «Згуртаванне бсларусаў свету ‘'Бацькаўшчына”» да свайго 25-годдзя. Працы, прысвечаныя як асобным дзеячам, гэтак і пэўным з’явам, працэсам, тэндэнцыям у мінулым і сучаснасці беларлскага замежжа. Матэрыялы друкуюцца правапісам арыгіналаў. Могуць... Болей »
Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай... Болей »
Аўген Калубовіч (Kаханоўскі) – вядомы беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык і публіцыст – нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павету Магілёўскай вобласьці. У 1930 годзе асуджаны на тры гады сталінскага канцлягеру за беларускі патрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру, працаваў... Болей »
Гістарыяграфіі нашае тэмы няма, калі ня браць на ўвагу паасобных бібліяграфічных нататак без якіх-небудзь абагульненьняў ці, наадварот, абстрактных і апрыёрных разважаньняў бяз сувязі іх з фактамі літаратурнага працэсу. Мы можам назваць тут адно нарыс Ю. Пшыркова пра гісторыю вывучэньня "дакастрычніцкай"... Болей »
Лёс помнікаў старога беларускага пісьмен-ства дасьледаваў А. Шлюбскі. Займаўся ім 1-шы зьезд беларускіх архэолягаў і архэографаў у Менску ў 1926 г. Шмат дадатковых дадзеных ёсьць у іншых працах і крыніцах. Пісьмовыя сьведчаньні пра беларускія бібліятэкі й архівы XII—XVIII ст.ст. Пачаткі беларускіх бібліятэк... Болей »
У першай частцы падаецца айчынная гісторыя ад старажытных часоў па люты 1917 г. Зыходзячы з сучаснага стану гістарычнай навукі, аўтары асвятляюць праблемы этнагенезу (паходжання) беларусаў, фарміравання беларускай народнасці і нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічнага, палітычнага... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »
Прапаноўваемы дапаможнік з'яўляецца працягам выдадзенага ў 2005 годзе вучэбнага дапаможніка. У ім асвятляюцца найбольш значныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасуецца студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, навукоўцам... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца найбольш важныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасаваны студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, можа быць выкарыстаны навукоўцамі і выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў.... Болей »
У другой частцы на аснове аналізу канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, узятага з архіваў, зборнікаў дакументаў, статыстычных даведнікаў, манаграфій, часопісаў і газет, зроблена спроба навуковага асвятлення праблем гісторыі Беларусі 1917—1997 гг. Для студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў... Болей »
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні, прачытаныя падчас гістарычных семінараў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ў 2001 г. У артыкулах разглядаюцца маладаследаваныя пытанні гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Кніга будзе карыснай для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў... Болей »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае... Болей »
У першым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў першабытны і раннесярэднявечны перыяды (каля 100 тыс. гадоў назад - першая палова XIII ст.) - ад першапачатковага засялення да фарміравання і развіцця першыхдзяржаўных утварэнняў. Асаблівасцю кнігі з'яўляецца тое, што яна напісана ў асноўным на... Болей »
У пач. XIII ст. было ўтворана Вялікае княства Літоўскае, якое ўлучыла значную частку этнічных беларускіх земляў 3 сярэдзіны XIII ст. ў дзяржаўнай пабудове зямель, адпаведных тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Землі Полацкага княства (на той час у яго ўваходзілі буйныя ўдзелы) былі... Болей »
У трэцім томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Адлюстраваны важнейшыя пытпнні ўнутранага і знешнепалітычнага жыцця дзяржавы "двух народаў", якія тычыліся беларускіх зямель, асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і культурнага... Болей »
У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час натэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў... Болей »
У пятым томе адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917-1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццёваўмовах БССР і Заходняй Беларусі, якая былаў складзе Полыпчы, учасы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў... Болей »
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i... Болей »