- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы не правінцыя 25 лістапада 2006 года ў Магілёве адбылася сустрэча групы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, былым кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Уладзіміравічам Мілінкевічам. У зацікаўленай і шчырай гаворцы былі ўзняты пытанні... Болей »
Дыялог з народам 19 снежня 2006 г. у госці да жыхароў вёскі Зылі завіталі генеральны дырэктар унітарнага камунальнага аграгандлёвага прадпрыемства “Фірма”Днепр” Уладзімір Віктаравіч Давыдаў, старшыня Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў і кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета... Болей »
Юбілейная гісторыя 19 снежня 2006 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева. У свой час ён кіраваў вялізнай краінай - Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, з якой і пачаліся для многіх з нас жыццёвыя шляхі. У гэты юбілейны дзень прапаную чытачам “Брылеўскага летапісу” унікальныя... Болей »
Дзень добры, шаноўныя чытачы! Віншую вас з надыходам новага, 2007, года! Будзем спадзявацца на тое, што ў год Свінні ўсё у нас будзе добра. Асаблівыя віншаванні тым, хто нарадзіліся ў 1923, 1935, 1947, 1959, 1971, 1983 і 1995 гадах, бо Свіння панавала над тымі гадамі і зараз абавязкова будзе дапамагаць... Болей »
Права на выбар Выбары ў мясцовыя Савета пачалі свой адлік з 9 студзеня - з моманту пачатку датэрміновага галасавання. Пяць дзён члены Брылеўскай участковай выбарчай камісіі з раніцы і да вечара працавалі. Суткамі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Працэс, як кажуць, ішоў, і к вечару 13 студзеня планка яўкі... Болей »
Яшчэ нядаўна гэты дзень не карыстаўся такой увагай. Але зараз ён упэўнена крочыць праз нашы сэрцы. Так хто ж такі святы Валянцін і чаму такая ўвага да гэтай асобы? ...Некалі, у старадаўнія часы, непадалёк ад Рыма жыў епіскап Тэрнійскі (Валянцін). Ён як святар вянчаў маладыя пары насуперак загадам імператара... Болей »
Забойцы Сабакі жылі побач з чалавекам заўсёды - яшчэ з першабытных часоў. Дапамагалі ў самых розных справах, і заўжды з’яўляліся прыкладам розуму, самаадданасці і непахіснай вернасці. Але ў людзей раз-пораз узнікалі якія-небудзь праблемы. І пачынаўся пошук вінаватых. І вельмі часта пад гарачую чалавечую... Болей »
Замачылі Аднойчы, у далёкім 1999 годзе, Уладзімір Пуцін, які ў той час быў прэм’ер-міністрам Расіі, сказаў наступнае: “Мы будем преследовать террористов всюду. Вы уж меня извините, если в туалете поймаем, то и в сортире их замочим, в конце концов. Всё, вопрос закрыт окончательно”. Менавіта гэтыя легендарныя... Болей »
На варце закону 30 жніўня 2007 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеў скага сельсавета. Асноў ным пытаннем разглядаў ся стан работы сельвыканкама, участковых інспектараў Магілёўскага РАУС, грамадскіх фарміраванняў па папярэджанню правапарушэнняў і злачыннасці на тэрыторыі сельскага Савета.... Болей »
Каб прыгожа было Для старшыні выканкама Брылеўскага сельскага Савета Ўладзіміра Ільіча Мажорава навядзенне парадку на зямлі - не проста словы. Гэта перш за ўсё адчуванне таго, што прыгажосць павінна быць заўсёды побач з чалавекам. І тады гэты чароўны знешні фактар абавязкова адаб’ецца і ў людскіх сэрцах... Болей »
Словы ўдзячнасці 1 кастрычніка па традыцыі адзначаецца Дзень пажылога чалавека. На гэты раз свята адбылося ў памяшканні Цэнтра культуры в. Кадзіна, куды былі запрошаны ветэраны працы аграфірмы “Днепр”. Не засталіся па-за ўвагай кіраўніцтва аграфірмы і нашы ветэраны, якія раней працавалі ў калгасе імя... Болей »
Пытанні нашага жыцця 16 кастрычніка 2007 г. у выканкаме Брылеўскака сельсавета адбылася чарговая планёрка. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў праінфармаваў прысутных аб рашэннях, якія прымаліся апошнім часам у Магілёўскім райвыканкаме. У прыватнасці, звернута ўвага на стан архіўнага справаводства... Болей »
Дарогі, якія мы выбіраем Сёлета вялікая ўвага надавалася дарожнаму будаўніцтву ў нашых вёсках. Услед за новым мастом праз Рудэю, што быў пабудаваны летась, новае асфальтавае пакрыццё лягло праз вёску Качурына. Добра папрацавалі будаўнікі пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Шчэрбы з дарожнага рэмонтна-будаўнічага... Болей »
Як песня народа - неўміручы наш Колас Пад такой назвай 4 лістапада 2007 г. ў Брылеўскай бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У літаратурна-музычнай кампазіцыі быў асветлены жыццёвы шлях Коласа, гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя... Болей »
Ручная работа У нашы дамы прыйшло цяпло -- пачаўся чарговы ацяпляльны сезон. Брылеўцы ведаюць, што ў нас ёсць кацельная і там працуюць адказныя за сваю справу людзі. Але якімі намаганнямі здабываецца неабходнае цяпло, ведае не кожны. Таму і друкуем мы гэтыя фотаздымкі. Я магу зразумець, што ў нашай краіне... Болей »
"Радкі кладуцца на лісток паперы" Клуб паэзіі і жу рналістыкі пад кіраўніцтвам Тамары Пятроў ны Аўсяннікавай Дома дзіцячай і юнацкай творчасці “Эверэст” робіць вельмі добрую справу -- далучае школьнікаў да прыгожага пісьменства. Ту т і заняткі творчасцю, і сустрэчы з літаратарамі. Адна з такіх сустрэч... Болей »
Праглядаючы свой фотаархіў, я звярнуў увагу на здымак, які быў зроблены раніцай 23 студзеня 2008 года. Мне вельмі спадабаліся колеры ўзыходзячага сонца, аб’ектыў фотаапарата павярнуўся на ўсход, і ў кадр разам з сонечнымі промнямі трапілі і два дома на вуліцы Першамайскай ў Брылях. Справа месціцца дом... Болей »
Цікавая знаходка Фонды Брылеўскай сельскай бібліятэкі захоўваюць нямала цікавага. Напрыклад, напярэдадні 12 красавіка -- Дня касманаўтыкі -- з асаблівым хваляваннем гартаюцца пажоўклыя старонкі кнігі Барыса Магілеўскага «Жизнь Пирогова», якая выдадзена ў 1953 годзе ў Маскве. Гэта мастацкая біяграфія... Болей »
Надзённыя пытанні 20 мая 2008 г. у выканкаме Брылеўскага сельскага Савета адбылася чарговая штотыднёвая “планёрка”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў праінфармаваў прысутных аб пытаннях, якія ўзнімаліся 19 мая на “планёрцы” у райвыканкаме. У прыватнасці, старшыня райвыканкама А.І.Разганаў зрабіў... Болей »