- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Энцыкліка і „пігулка". 25-га ліпня 1968 г. Папа Павал VI выдаў новую Энцыкліку „Humanae Vitae" ў справе рэгуляцыі патомства. Гэта ёсьць адказ на вельмі паважнае пытаньне, якое хвалявала ўвесь сьвет. Ужо блізка шэсьць гадоў, як Папа Ян XXIII паклікаў спэцыяльную камісію, каб разважыць гэтую справу. А... Болей »
Хрысьціянская місія. У Рыме нядаўна адбыўся Міжнародны Зьезд Тэалёгаў (Багасловаў): яны разважалі справу місіяў між няхрысьціянамі. Канцавы дакумант датычыць вартасьці місіяў і ролі міеыйнае працы ў сьвеце. I сапраўды шмат хто пытае, ці ў цяперашнім часе яшчэ патрэбна наварочваць няхрысьціянаў? I ці... Болей »
Візыта Паўла VI-га ў Жэнэве. 10-га чэрв. 1969 Папа прыбыў самалётам у Жэнэву на юбілей 50 год Міжнароднай Арганізацыі Працы, якая яго спэцыяльна запрасіла і таксама, каб адведаць там Сусьветную Раду Цэркваў (уваходяць у Раду 223 цэрквы пратэстанскія, англіканская і праваслаўная). На лётнішчы ў Жэнэве... Болей »
Літанія да Найсв. Сэрца Збавіцеля. Пра чалавека добрага і шчырага кажуць: — Гэта душа-чалавек! — А калі хочам яшчэ болын яго пахваліць, кажам: — Гэта — залатое сэрца! — Мы пад словам сэрца разумеем ня той мяшочак крыві, які пампуе-пераганяе кроў па ўсім целе, але гэтым азначаем вартасьць чалавека, што... Болей »
У Беларусі гінуць сьвятыні і іншыя помнікі культуры. З розных куткоў Беларусі даходзяць да нас разнастайнымі шляхамі вельмі сумныя весткі. Ня гледзячы на тое, што існуе ў БССР Таварыства Аховы Помнікаў культуры і гісторыі, гэтыя помнікі гінуць і то беспаваротна! Аб гэтым трэба каб ведалі ня толькі беларусы... Болей »
На зямлі мір... Эвангельле паводле Лукі гаворыць (2, 12— 14), што пастухом «зьявілася вялікае войска нябеснае, славячы Бога» і анёлы сьпявалі: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі мір для людзей добрай волі». Але цяпер на зямлі няма міру, бо ня споўненыя ўмовы для міру: сьвет не дае «славы Богу» і ня мае... Болей »
"Хрыстос Уваскрос!" Дзень, у якім людзі даведаліся, што сьмерці ўжо няма, назаўсёды будзе самым вялікасным у гісторыі чалавецтва. Вялікдзень людзі заўсёды будуць сьвяткаваць як найболынае СЬВЯТА! I жыды за найпершае сьвята ўважалі Пасху — пераход ад няволі ў Егіпце на свабоду ў Зямлі Абяцанай. Аднак... Болей »
"Сьцеражыце вашу спадчыну!" Цяпер перажываем Вялікодны час. Хрысьціяне ўсюды стараюцца ўрачыста сьвяткаваць, нават там, дзе забараняецца: у турмах, лягерах і на прымусовай працы. Чаму так? Бо гэта ёсьць Сьвята радасьці, якое дае духовую сілу ў цяжкасьцях жыцьця. Вялікдзень — гэта Сьвята перамогі над... Болей »
Прыповесьці паводле Эвангелля Матея - Марка - Лукі - Яна. Прадмова. Добра сталася, што аўгар баек і прынагодных вершаў натрапіў на тэму да гэтай пары ў літаратуры (нават і сусьветнай), ня выкарысганую, а вельмі для цяперашняга стурбаванага сьвету актуальную: даў у оваіх паэтыцкіх камэнтарах — вельмі... Болей »
Рымскія ўгодкі. Нідзе мусіць на сьвеце Божыя справы так ня пераплятаюцца цесна з чалавечымі, як у Рыме. Чым быў-бы Рым без сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, якія зрабілі з яго ;сталіцу хрысьціянства? Нас захопліваюць ацалеўшыя памятнікі таго магутнага паганскага Рыму, які мроіў стацца вечнай сталіцай... Болей »
Каляднае Пасланьне Я. Д. Біскупа Чэслава Сіповіча. Дарагія браты і сёстры! З радасьцяй сьвяткуем Каляды — Народзіны Хрыста. Перанясёмся думкай у Палестыну ў Бэтлеем, там-бо блізка 2000 гадоў таму назад збыліся прароцтвы, там прыйшоў Ісус Хрыстос на гэты сьвет. Гэта ёсьць гістарычнае здарэньне, аб якім... Болей »
Адзін пералік наведаных сьвятых месцаў у Ярданскай Палестыне будзе салідным. Акрамя ўжо названых раней месцаў тут варта назваць агляд Віфаніі, места сустрэчы Госпада з Марфаю, грабніцу Лазара, Дом Сімана Пракажонага, Капліцу Першамучаніка Стафана, Сьвятліцы Марыі Магдаліны ў Гефсіманіі, Дом Іаакіма і... Болей »
Аб зьяўленьні трох Божых мужоў Аўрааму згадваецца, калі паломнікі апынуцца каля славутага Мамврыйскага Дуба. Гэта на поўдзень ад Ерусаліму сярод велічных Іудзейскіх гораў на месцы колішніх дуброваў Мамрэ. Тады, калі Бог караў за распусту Садом і Гамору, за сорак кілёмэтраў ад Ерусаліму, недалёка ад Мёртвага... Болей »
Беларуская Бібліятэка і Музей ім’я Францішка Сакрыны - адчыненая. 15 травеня 1971, субота. Цёплы, але хмурны дзень. Ля дамоў рэлігійнага цэнтру і школы сьв. Кірылы Тураўскага большы рух чым заўсёды. Вочы аднак усіх накіраваныя на дом 37 Гольдэн Рд., з якога над дзьвярыма прыгожа разьвеваюцца ўрачыста... Болей »
Сучасныя сацыяльныя праблемы. У гэтым годзе Павал VI-ты выдаў Апостальскае Пасланьне з нагоды 80-ці год Энцыклікі Лявона XIII «Рэрум Новарум», прысьвечанай справе работнікаў. У сваім Пасланьні Павал VI паддае дакладнай аналізе новыя сацыяльныя праблемы і выказвае патрэбу рашаць іх у хрысьціянскім духу.... Болей »
Калядныя разважаньні. Ня было і ніколі ня будзе большага здареньня на сьвеце як Нараджэньне БОГА, Які стаўся сапраўдным Чалавекам, бо інакш як-жа мог-бы нарадзіцца? Ня дзіва, што сяньня ўжо бяз мала 2.000 гадоў ад той памятнай ночы, калі першыя з усіх людзей, пастухі, даведаліся аб гэтым, а ўсё чалавецтва... Болей »
Хрысціянская містэрыя. Увесь хрысьціянскі культ ёсьць ня чым іншым, як бязупынным сьвяткаваньнем Пасхі. А нават і кажны дзень літургічнага году ёсьць працягам і аднаўленьнем той Пасхі, якую Госпад так моцна жадаў спажываць з сваімі вучнямі, чакаючы на тую, якую меў вечна спажываць з імі ў нябесным валадарстве.... Болей »
Слова сьвятара. Казань а. Віктара на Сёмуху. Ужо прышлі і занялі ваш край, Богам вам дадзены з прадвеку і валадараць у ім, а вы бадзяецеся па сьвеце, кінутыя ў цемру вонкавую. I што паможа плач, ці скрыгат зубоў? А таму, што ня было ў вас веры ў Бога і Яго запавет: любі брата свайго, як самога сябе... Болей »
Хрыстовая гадзіна. Усе чатыры эвангелісты згода пераказалі адну ідэю, якая дазваляе нам заглянуць у самае сэрца хрысьціянства і ўбачыць, чым яно розьніцца ад усіх рэлігіяў і філязофіяў. Гэта ёсьць ідэя г. зв. «Хрыстовае гадзіны» — часіны, хвіліны... Сьвяты Ян падае нам першы факт, якога сам быў сьведкам... Болей »
Калядныя думкі. Хрыстос нас вызваліў, каб мы былі вольнымі. Дык стойце цьвёрда і не паддавайцеся пад ярмо няволі. (Гал. 5, 1). Здараецца, што юнак, які яшчэ нічога ў жыцьці не праіграў, бунтуецца супраць нашых родньіх традыцыяў, як калядная куцьця і інш. Ён ня вычувае той цёплай атмасфэры, якую стварае... Болей »