- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
4 лістапада беларуская апазыцыя правяла ў Менску "Сацыяльны марш". Ставілася на мэце выказаць масавы пратэст супраць скасаваньня льготаў (адпаведны закон быў прыняты на вясновай сэсіі парлямэнту) і пагаршэньня ўзроўню жыцьця. Аднак акцыя, паводле ацэнкі аналітыкаў, атрымалася ня надта ўдалай. У ёй прыняло... Болей »
Пэўны рэзананс у сусьветных СМІ выклікала паведамленьне, што на Генэральнай асамблее ААН трыццаць тры краіны ўнесьлі праект рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны Эўразьвязу і Японія, нагадалі Менску пра гвалтоўнае зьнікненьне трох палітычных... Болей »
17 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Белая Русь". Новая арганізацыя стваралася пад відавочным патранажам кіроўных вярхоў. Аналітыкі дыскутуюць, ці ёсьць гэта пачаткам фармаваньня ў краіне "партыі ўлады" паводле ўзору пракрамлёўскай "Адзінай Расеі". Выглядае... Болей »
Х Менскі форум, які прайшоў 22-24 лістапада, мяркуючы па ўдзеле ў ім шматлікіх прадстаўнікоў ЭЗ, Нямеччыны і беларускага рэжыму, абяцаў стаць новым, заўважным імпульсам у нармалізацыі адносінаў Беларусі з аб’яднанай Эўропай. У выступах заходніх гасьцей форуму асаблівая ўвага надавалася Беларусі менавіта... Болей »
На гэтым тыдні незалежная беларуская супольнасьць ды аналітыкі працягвалі ажыўлена камэнтаваць вынікі візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск 13–14 сьнежня. З аднога боку, ня спраўдзіліся найгоршыя для лёсу беларускай незалежнасьці прагнозы (маўляў, будзе падпісаны канстытуцыйны акт "саюзнае... Болей »
Заявы напярэдадні Новага году кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава, у якіх былі закрануты пытаньні ўзаемаадносінаў з Эўразьвязам і ЗША, аптымізму ў заходніх сталіцах дадаць не маглі. «Дыялёг паміж партнэрамі ня можа грунтавацца на папярэдніх умовах... Болей »
Цягам апошніх дзён адбываліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. У выніку адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтымі пакараньнямі справа можа ня скончыцца, бо сталічная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу... Болей »
На пачатку 2008 году ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі стала дапаўняцца фактарамі, ступень уплыву якіх пакуль цяжка прагназаваць зь вялікай ступеньню верагоднасьці. Гэта акцыі пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, жорсткі прысуд журналісту Аляксандру Зьдзьвіжкову і рост актыўнасьці беларускіх «зялёных»... Болей »
28 студзеня пасьля сустрэчы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцай Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай фактычна вызначыліся тэрміны чарговай парлямэнцкай кампаніі (хаця адпаведны прэзыдэнцкі ўказ яшчэ не падпісаны). Са слоў Ярмошынай, найхутчэй што выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць прызначаны... Болей »
3 лютага Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з «будучым прэзыдэнтам Расеі» Дзьмітрыем Мядзьведзевым і кіраўніком ураду Віктарам Зубковым. У той жа дзень адбылася нефармальная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта «Бачараў ручай». Сэрыя расейска-беларускіх кантактаў канца... Болей »
12 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з дакладам "Беларусь у сучасным сьвеце". Гэты выступ выглядае праграмным і адлюстроўвае пэўныя зьмены ў замежнай палітыцы краіны на сучасным этапе, найперш пад уплывам расейскага чыньніку. На... Болей »
На мінулым тыдні назіраўся пераход беларускіх уладаў ад дэкларацыяў і сустрэчных умоваў да дзеяньняў, скіраваных на супрацу з ЭЗ. Была працягнутая кампанія па вызваленьні палітычных вязьняў. Непакой выклікае сытуацыя з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Паводле чутак, улады зьбіраюцца... Болей »
Самым напружаным сюжэтам у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі цягам апошніх дзён стала сытуацыя вакол палітыка Аляксандра Казуліна і ягонай сям’і. Казулін быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму пасьля прэзыдэнцкіх... Болей »
Зьяўленьне ў Крамлі новага прэзыдэнта Расеі, візыт першага намесьніка ўкраінскага прэм’ера Аляксандра Турчынава, адмена «залатой акцыі» і першы тэлемост Менск–Ватыкан – падзеі, якія ў рознай ступені могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Мяркуючы па паводзінах дзяржаўных... Болей »
Галоўнай палітычнай падзеяй апошніх дзён для Беларусі стаў дыпляматычны канфлікт афіцыйнага Менску з Вашынгтонам. 7 сакавіка беларускае кіраўніцтва адклікала дзеля кансультацыяў амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і парэкамэндавала амэрыканскаму боку адклікаць з аналягічнай мэтай сваю амбасадарку... Болей »
На мінулым тыдні працягвалася эскаляцыя беларуска- амэрыканскага дыпляматычнага канфлікту. 17 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Яму ў чарговы раз настойліва рэкамэндавалі скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску. Як вядома, 12 сакавіка... Болей »
Апошнія дні ў Беларусі прайшлі пад знакам узмацненьня палітычных рэпрэсій. Пад удар трапілі ўдзельнікі вулічнага сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі (90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі), а таксама журналісты, якія супрацоўнічаюць з шэрагам замежных мэдыяў. 25 сакавіка... Болей »
Чарговы тыдзень запар сярод топ-навінаў зь Беларусі фігуруюць адносіны з Вашынгтонам. 2 красавіка намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак заявіў журналістам, што Беларусь скарачае колькасьць супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Вашынгтоне да сямі чалавек і чакае ад амэрыканскага боку... Болей »
Бадай што, з галоўных падзеяў у Беларусі апошніх дзён можна вылучыць дзьве: 7 красавіка Эўразьвяз прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да найбольш адыёзных прадстаўнікоў беларускага рэжыму, 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы пачнецца “Працэс 14-ці” – разгляд крымінальнай... Болей »
Днямі прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра вынікі эканамічнага разьвіцьця краіны ў першым квартале 2008 году. У прыватнасьці, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 10,5% пры гадавым прагнозе 11%. Сідорскі назваў і шэраг іншых паказчыкаў, якія, на ягоны погляд, сьведчаць пра станоўчыя... Болей »