- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў: "Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць". Адразу ж, як скончылася другая сусьветная вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вялікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю нядаўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вартасьці Чырвінай арміі, што дружна бегла на ўсход, як тады па... Болей »
Подпісаў не пашкадавалі. А каму аддадзім галасы? Сем зь 19-ці прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду сабралі неабходную колькасьць подпісаў. Газэта СВАБОДА сабрала ўнікальны матэрыял: колькі за каго пададзена подпісаў у кожным раёне Беларусі. Мы ня ўлічвалі толькі тав. Дубко, мяркуючы, што яму ня ўдасца... Болей »
Беларускія грошы друкуюцца ў Мюнхэне. З інфармаваных крыніцаў у Нацыянальным банку Беларусі СВАБОДЗЕ стала вядома, што "нямецкая фірма, якая знаходзіцца ў Мюнхэне, распачала друкаваньне беларускай нацыянальнай валюты, і адзін намінал грошай ужо надрукаваны". Кантракт, кошт якога, па непацьверджаных зьвестках... Болей »
Кебіч заявіў пракурору: Наша дзяржава ў небясьпецы. Пракуратура пачала сьледзтва. Пракуратура Рэспублікі Беларусь пачала расьсьледваць "правакацыі", вельмі "небясьпечныя для нашай дзяржавы", якія пагражаюць "узарваць стабільную абстаноўку ў рэспубліцы". ЗЬвесткі пра гэта атрымаў асабіста Генэральны пракурор... Болей »
У ліпені - цэны на волю? Па нашых зьвестках, урад Беларусі пааб’яцаў прадстаўнікам Міжнароднага валютнага фонду распачаць зь сярэдзіны лета "больш рашучыя" рынкавыя рэформы. У дакумэнце, падрыхтаваным МВФ, у прыватнасьці гаворыцца, што ўрад Беларусі аб’яцае "істотна скараціць долю субсыдыяў у квартплаце... Болей »
П’яныя дэпутаты хацелі зьняць Шушкевіча. Апазыцыя перамагла, але гэта мала хто заўважыў. Пра п’яных дэпутатаў скажу ніжэй. Спачатку ж пра тое, што адбылося. Першыя паведамленьні афіцыйнай прэсы пра камуністычны шабаш у Вярхоўным Савеце былі настолькі блытаныя, што многія людзі так і не зразумелі вынікаў... Болей »
СЬвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы, якое адбудзецца 8 верасьня а 18 гадзіне ў Менску каля опэрнага тэтра, Урад лічыць "дзяржаўным злачынствам". Пра гэта сьведчаць афіцыйныя дакумэнты, копіі якіх неафіцыйным шляхам трапілі ў рэдакцыю СВАБОДЫ. Першы дакумэнт "Докладная записка" першаму намесьніку... Болей »
У Шушкевіча ёсьць сябра. Здавалася, Шушкевіча натхнілі маскоўскія падзеі і ён пайшоў у наступ. Але падобна на тое, што Старшыня Вярхоўнага Савета вырашыў усяго толькі паказаць зубы, правёў, так бы мовіць, разьведку боем. Калі прааналізаваць паводзіны Шушкевіча ў другой палопве верасьня, можна пагадзіцца... Болей »
Ці праб’юцца дэмакраты ў дом ураду? Галоўная тэма гэтых дзён - кааліцыйны ўрад. Дэмакраты рыхтуюцца сур’ёзна і спадзяюцца да пачатку наступнага года дасягнуць мэты. Кебіч і К. таксама рыхтуюцца - па добрай волі сыходзіць яны не зьбіраюцца. Зрэшты, цяпер ужо залёка ня ўсё залежыць ад жаданьня Кебіча.... Болей »
Лепш адзін дзень пастаяць на плошчы, чым кожны дзень у чарзе. Размова была ў чарзе па хлеб. Дзядзька лаяў Кебіча, а цётка - "дэмакратаў". Аднак пад ціскам дзядзькавых аргумэнтаў цётка хутка пагадзілася, што "дэмакраты тут ні пры чым". І пачала лаяць Кебіча. Дзядзька незадаволена буркнуў: "Лепш бы адзін... Болей »
Кебич жил! Кебич жив!.. Кебіч будзе жыць? Трэці тыдзень крэсла пад Вячаславам Кебічам працягвае хістацца. Упершыню за тры з паловаю гады свайго прэм’ерства ён пачувае сябе гэтай няўпэўнена. Здараецца, што Старшыня Саўміну не вытрымлівае і пачынае крычаць зь мейсца: "Хлусьня!" (падчас выступленьня дэпутата... Болей »
Нашу зброю затрымалі каля Кіпра. Карэспандэнту СВАБОДЫ пра гэта паведаміў ("пад вялікім сакрэтам") адзін урадавы чыноўнік. Потым пайшлі чуткі, нібыта гэтая партыя беларускай зброі накіроўвалася ў Харватыю. Мы пачалі шукаць "канцы". І вось што ўдалося высьветліць.... Болей »
"Жалезны Фэлікс" таксама рыхтуецца да выбараў. Гэты здымак выдатна ілюструе той факт, што курс цяперашняга рэжыму застаецца нязьменным з камуністычных часоў. І нішто ня зьменіцца, калі на прэзыдэнцкіх выбарах "партыя ўлады" возьме верх. Рэстаўрацыю б’юста Дзяржынскаму, які стаіць у Менску наспраць "жоўтага... Болей »
Кебіч - гэта вайна. Сакрэтныя дакуманты, якія атрымала рэдакцыя СВАБОДЫ, сьведчаць, што Кебіч і ягоная кампанія спадзяюцца толькі на аўтаматы Калашнікава і міліцэйскіх сабак. Узгадайце: кожны раз, калі пад Кебічам хістаецца крэсла, ён выводзіць да Дома ўраду ўнутраныя войскі. Ня выключана, што нават... Болей »
"СВАБОДЫ баіцца раб". Вы трымаеце ў руках нумар фактычна забароненага выданьня. Хаця паводле закону закрыць газэту можа толькі суд, аднак урад Кебіча зрабіў прасьцей: загадаў Дому друку больш не друкаваць СВАБОДЫ. А ў нашых умовах, калі ўсе друкарні зьяўляюцца дзяржаўнымі і кантралююцца ўрадам, загад... Болей »
Прэзыдэнтам будзе Пазьняк альбо... Грыб. Але ня будзем забываць, што ў Кебіча ёсьць "сакрэтная зброя". Апошнімі днямі перад выбарамі нават Вячаслаў Кебіч "пайшоў у народ". Пікет у ягоную падтрымку быў выстаўлены ў Менску каля ўнівэрмагу "Беларусь". Цікава, што каля пікету пастаянна дзяжурылі некалькі... Болей »
Таварыш прэзыдэнт аб’яцае ўсіх накарміць: адных - каўбасою, другіх - "баландою". "Рыгоравіч, налівай!" У дзень галасаваньня Аляксандр Луакшэнка знаходзіўся ў Шклоўскім раёне. Аднак гэтым разам ён вырашыў галасаваць не на сваім выбарчым участку ў вёсцы Рыжкавічы, а праз давераную асобу паведаміў, што... Болей »
Лукашэнка жыве цяпер побач з Кебічам. Цяпер Лукашэнка напэўна зразумеў, што знайсьці прэм’ера трохі цяжэй, чым даярку на фэрме. Сытуацыя такая, хоць на самога сябе бяры функцыі прэм’ера, альбо Вячаслава Францавіча прасі, каб вярнуўся. З шасьці кандыдатаў, якія балатаваліся на прэзыдэнцкіх выбарах, толькі... Болей »
"Паплечнікаў" арыштоўваюць. Старшыня Нацбанка Тамара Віннікава ў аўторак, 14 студзеня, была арыштаваная і дастаўленая ў следчы ізалятар КДБ. На Віннікаву Пракуратураг РБ заведзена крымінальная справа, ёй імкрымінуецца "хищение в особо крупных размерах". Следства вядзе аб’яднаная следчая група КДБ, МУС... Болей »
Украіна спадзяецца на беларуску калідор. Нечаканай і загадкавай была рабочая сустрэча, якую правялі ў Гомелі ў пятніцу прэзідэнты Ўкраіны і Беларусі Леанід Кучма і Аляксандр Луакшэнка. Большая частка перамоваў праводзілася адзін на адзін. На сустрэчы з журналістамі прэзідэнт Луакшэнка выглядаў засмучаным... Болей »