be

Пошук

"сяргей рублеўскі" Вынікі:
Кругі надзеі
pdf

Кругі надзеі

Кніга новых вершаў
Грахоўскі Сяргей

Новая кніга Сяргея Грахоўскага — своеасаблівы лірычны дзённік. У ім — роздум, радасці і трывогі пра наш неспакойны час, пра лёс Зямлі і людзей, клопаты пра сумленнасць, чысціню і высакароднасць адносін, споведзь чалавека, які многа пражыў, перажыў і пабачыў. Асобны раздзел складаюць вершы пра некаторыя... Болей »

Верую
pdf

Верую

Кніга новых вершаў 1984-1986
Грахоўскі Сяргей

І ў новай кнізе вершаў Сяргей Грахоўскі верны сваім жыццёвым прынцыпам і перакананням — клопатам за лёс Зямлі і чалавека на ёй. Аўтар улюбёны ў хараство родных прастораў, у сумленных, добрых, шчырых і шчодрых людзей, балюча рэагуе на негатыўныя з’явы ў жыцці, веруе ў справядлівасць, розум і дабро. Апрача... Болей »

Музэюм
pdf

Музэюм

эсэ, імпрэсіі
Шыдлоўскі Сяргей

Ці можна райцэнтру Полацку вярнуць яго страчаны ў віры стагодзьдзяў сталічны статус? Прынамсі, нацыянальнай культурнай сталіцы. Сяргей Шыдлоўскі спрабуе пераасэнсаваць гісторыю роднага горада, паглядзець на яе вачыма сёньняшняга беларускацэнтрычнага чалавека. «Ёсьць недарэчнасьць у тым, што тэкст, годны... Болей »

Нечаканы Скарына
pdf

Нечаканы Скарына


Абламейка Сяргей

Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі... Болей »

Зачараванасць
pdf

Зачараванасць

Вершы і паэмы
Грахоўскі Сяргей

Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі».... Болей »

Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1941 гг.)

Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1941 гг.)

вучэбна-метадычны дапаможнік
Запрудскі Сяргей

Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання... Болей »

Беларускі гістарычны анекдот

Беларускі гістарычны анекдот


Шапран Сяргей

Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых... Болей »

Асмалоўка: дамы і мары
pdf

Асмалоўка: дамы і мары


Харэўскі Сяргей

Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай... Болей »

Мосцік над вечнасцю
pdf epub

Мосцік над вечнасцю

Нарысы і эсэ
Ваганаў Сяргей

Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра... Болей »

9 гранаў

9 гранаў

Вершы
Украінка Сяргей

“9 гранаў” – другі паэтычны зборнік Сяргея Украінкі. Папярэдні, “Маё Купела”, выйшаў 15 гадоў таму – у 2001 годзе. За гэты час літаратар некалькі разоў друкаваўся ў часопісе “Дзеяслоў”, а таксама актыўна ўдзельнічаў у магілёўскім абласным альманаху СБП “Брама”: акрамя вершаў, Украінка друкуе і прозу... Болей »

У пошуках сэнсу

У пошуках сэнсу

інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч
Шапран Сяргей

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »

Янка Купала і “Наша Ніва”

Янка Купала і “Наша Ніва”

Да 90-годдзя выдання газеты “Наша Ніва”
Панізнік Сяргей - складальнік

Дзейнасць генія беларускай нацыі - Янкі Купалы - у розных сферах жыцця да сённяшняга дня мае шмат нявывучанага, неспазнанага. А калі і вывучана, то не суміравана. Гэтая кніга аб’ектыўна і дастаткова поўна дае мажлівасць ацаніць месца і ролю Янкі Купалы ў сталенні і развіцці “Першай Беларускай газэты... Болей »

След, вечна жывы

След, вечна жывы

Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Палуян Сяргей

Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя... Болей »

Я веру ў Цуд
pdf

Я веру ў Цуд

Вершы розных гадоў (1963–2018)
Ваганаў Сяргей

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса “Дзеяслоў”, газеты “Народная Воля”, альманаха “Мишпоха” і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую... Болей »

Час спагадлівым не бывае
pdf

Час спагадлівым не бывае

гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега... Болей »

Літаратурная Слонімшчына
pdf

Літаратурная Слонімшчына

Артыкулы, згадкі, гутарка
Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам... Болей »

Слонімскія гісторыі
pdf

Слонімскія гісторыі

Людзі. Падзеі. Выданні
Чыгрын Сяргей

У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады.... Болей »

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны
pdf

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »

Жыву Бацькаўшчынай
pdf

Жыву Бацькаўшчынай


Чыгрын Сяргей

“Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргей Чыгрын аддана служыць Беларусі” – так сказала пра яго пісьменніца Вольга Іпатава. І гэтая кніга – таму пацвярджэнне. У ёй – творчая справаздача перад чытачамі і перад самім сабой, каб паказаць вынікі ўласнай творчай дзейнасці за пражытыя... Болей »

Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры
Панізнік Сяргей - укладанне, прадмова, пасляслоўе

Сёмы зборнік гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» прысвечаны знакамітай постаці X ст.— Рагнедзе (960? — 1000), дачцэ першага летапісна вядомага полацкага князя Рагвалода. Рагнеда-Гарыслава — родапачынальніца незалежнай дынастыі ўладароў Полацкай зямлі, легендарная князёўна-пакутніца — услаўлена летапіснымі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org