- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дапаможніку, які з’яўляецца першым выпускам запланаванай штогадовай серыі «Скарбонка алімпіядніка», прадстаўлены актуальныя тыпы заданняў, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца на ўсіх этапах (школьным, раённым, абласным, рэспубліканскім) алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Змест практыкаванняў ахоплівае... Болей »
Апавядаецца пра далёкае мінулае, сённяшні дзень і перспектывы развіцця горада Горкі – раённага цэнтра Магілёўская вобласці, дзе знаходзіцца старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і... Болей »
«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера - Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў... Болей »
У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.... Болей »
У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач... Болей »
Сувораў спрачаецца з кожнай кнігай, з кожным артыкулам, з кожным фільмам, з кожнай дырэктывай НАТО, з кожнай здагадкай брытанскага ўрада, з кожным урадаўцам Пентагона, з кожным акадэмікам, з кожным камуністам і з кожным антыкамуністам, з кожным неакансерватыўным інтэлектуалам, з кожнай савецкай песняй... Болей »
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце... Болей »
Перад вамі вучэбны дапаможнік «Фізіка» для 10 класа. У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у раздзелах «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Каб работа з дадзеным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Спачатку прачытайце... Болей »
Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны слоўцы. Сяджу тут, у вёсцы, добраахвотным вязнем, у галечы... А равеснікі мае – у гарадах, пры далярах... Якія харошыя словы – “сідзень”, “мярлюк”! Колькі ў іх невыдумнага, сапраўднага... Болей »
«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД... Болей »
Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму... Болей »
Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.... Болей »
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу... Болей »
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.... Болей »
У гэтай кнізе, як у бювары - папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі — пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі. Адрасуецца... Болей »
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра беларускія гарады, іх мінулае, сённяшні дзень, робяцца спробы зазірнуць у будучае. Кніга прапануецца вучням агульнаадукацыйных школ, усім, каго цікавіць гісторыя роднага краю.... Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік, прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду прывёў мноства не проста цікавых — трагічных эпізодаў з цяжкага перабудовачнага жыцця дзяцей Беларусі. Яго дзённік многаму навучыць. Засцеражэ бацькоў-лятуноў, мацярок-зязюлькаў, падкажа добры учынак кіраўніку-выхавацелю. “П’яныя і сытыя... Болей »