- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па-ранейшаму шмат вакансій прапануюць сельгаспрадпрыемствы. Так “Бешанковіцкі аграсервіс” за паўгода так і не знайшоў галоўнага ветурача і галоўнага заатэхніка (вышэйшая адукацыя) з заробкам 350 рублёў. Галоўнага эканаміста з заробкам 500 рублёў знайшлі. Радавому заатэхніку з сярэдней спецыяльнай адукацыяй... Болей »
Чытаючы артыкулы, абавязкова звяртаеш увагу, кім яны зробленыя. Напрыклад, пад артыкулам «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», стаіць: «Материал подготовлен главным управлением идеологической работы и по делам молодежи облисполкома.» Ёсць у гэтым... Болей »
Не сакрэт, што ў Бешанковіцкім раёне цэны на тавары ў райпоўскіх магазінах найвышэйшыя з усіх прылягаючых раёнаў, а, магчыма, і з усёй Беларусі. Райпо – манапаліст, а таму яно дыктуе тыя цэны, якія хоча. І прыватным гардлярам тое таксама на руку: хаця ў іхных крамах цэны крыху ніжэй за райпоўскія, але... Болей »
Ліпень – макушка лета. Праўда, сёлета яно своеасаблівае, цяплом асабліва не песціць. Тым не менш, хочацца адпачыць і пакупацца. У Бешанковіцкім раёне ёсць два месцы для адпачынку на вадзе – сажалка “Бальнічка” і Паўазерскае возера. Пра “Бальнічку” ведае кожны бешанковец, а вось з Паўазерскім возерам... Болей »
Здаецца, што нашыя мясцовыя ўлады крыху перабольшваюць свае поспехі ў барацьбе з баршчэўнікам. Ён так проста не здаецца. І мясцовыя ўлады могуць проста не ведаць, дзе ж расце гэта надзвычай жыццяздольная расліна. Два тыдні таму я таксама думаў, што баршчэўнік у Бешанковіцкім раёне – гэта некалькі раслін... Болей »
З-за дажджоў узровень вады ў Заходняй Дзвіне значна вырас. Гэта дазваляе атрымліваць значна больш энергіі. Полацкая гідраэлектрастанцыя за першы месяц выпрацавала больш за дзесяць мільёнаў кілават. Літаральна на днях запусцілі яшчэ адну - Віцебскую. На чарзе будаўніцтва трэцяй пад Бешанковічамі, якая... Болей »
Апошні першы званок празвінеў 1-га верасня ў Каранеўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. Ужо налета сярэдняй школы тут не будзе. І, думаецца, калі і далей “аптымізацыя” пойдзе па тому сцэнару, які зараз у Беларусі ў модзе, то праз тры-чатыры гады Каранеўская школа ўвогуле зачыніцца.... Болей »
Нядаўна на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бешанковічах, там, дзе паварот на гарадскую лазню, пабудавалі кавалак ходніка. Улетку паклалі бардзюры, а потым падсыпалі шчабёнкай і заасфальтавалі. Работа доўжылася некалькі месяцаў. Але, дзякуй богу, закончылася, і цяпер людзі могуць карыстацца новым ходнікам.... Болей »
Леанід Пянькоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання. Доўгі час працаваў старшынёй калгаса на Аршаншчыне. У 2005—2008 быў першым намеснікам... Болей »
Першы паказнік, які сведчыць аб непарадках у малочнай галіне, гэта таварнасць малака. У параўнанні з мінулым годам яна склала па раёну 87,7% і знізілася роўна на 3%. То-бок, 3% зніжэнне таварнасці, гэта можа быць не выпітае цялятамі малако, а, найчасцей, прыпісанае, бо вельмі ўжо патрэбныя тыя надоі... Болей »
Мы цалкам страцілі беларускую вёску і яе гаспадара – селяніна. Як вынік – дзясяткі і дзясяткі выміраючых вёсак у раёне. Нават тыя вёскі, што доўгія гады былі цэнтрамі калгасаў, сёння занядбаныя данельга. Двор Нізгалава, Плісы, Паліцы, Ганкавічы, Рубеж, Сокарава… Яшчэ 20 гадоў таму, здаецца, анічога не... Болей »
Адыходзіць у мінулае год 2017. Які ён быў гэты год для нас, бешанкоўцаў? Адразу зазначу, што і праз 100 гадоў пасля кастрычніцкага перавароту дзіва не адбылося. Тым больш, што створаная новая беларуская сістэма кіравання аказалася неўспрымальнай да рэформаў, затое наскрозь карумпаваная і недзеяздольная.... Болей »
6-га студзеня з 9-00 да 12-00 праходзіла традыцыйная наўпроставая лінія з кіраўніцтвам Бешанковіцкага раёна. На сувязі знаходзіўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Заблоцкі. Ён адказаў на некаторыя хвалюючыя пытанні.... Болей »
Сапраўды, назваць выбарамі тое, што адбывалася ў Бешанковічах з 13-га па 18-га лютага, аніяк не выпадае. І рэч нават не ў тым, што толькі па адной акрузе з 25 выбарцы маглі сапраўды выбіраць паміж двума кандыдатамі. І не ў тым, што амаль ўсе “народныя абранікі” вылучаліся не народам, а Бешанковіцкім... Болей »
Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу.... Болей »
У параўнанні са снежнем мінулага года на пачатак сакавіка 2018 года ў базе даных Дзяржаўнай службы занятасці па Бешанковіцкаму раёну маецца на 6 вакансій больш. Цяпер іх налічваецца 57. Пераважная большасць іх прапаноўвае 300 — 500 рублёвыя заробкі.... Болей »
У вёсцы Плісы Астровенскага сельсавета Бешанковіцкага раёна, цэнтры былога калгаса, за апошнія гады было ліквідавана амаль усё, што толькі магчыма. Тут няма больш аніякай школы, зачыненыя клуб і ФАП. Будынак клуба, дарэчы, ужо зруйнавалі, закапалі ў зямлю.... Болей »
21-га красавіка 2018 года кіраўнік федэрацыі біятлону і адначасна старшыня камітэту дзяржбяспекі Валер Вакульчык на сваёй малой радзіме ўручыў вучням мясцовай школы ў якасці падарунка 10 пнеўматычных вінтовак, гімнастычныя кілімкі і мячы, а таксама плазменны тэлевізар.... Болей »
Жыхары аграгарадка Вярхоўе скардзяцца на аварыйны стан гаўбцоў (балконаў), на халадэчу ў пад’ездах, адсутнасьць гарачай вады і ямы на дарогах ля пад’ездаў. Але ў адказ атрымліваюць або пустыя абяцаньні, або папрокі: хто мае пэрыядычныя пазыкі за квартплату, той мусіць цярпець і маўчаць.... Болей »
На сайце бешанковіцкага райвыканкама ёсць спіс аграгарадкоў Бешанковіцкага раёна. І перадапошнім у тым спісе па даце заснавання пад нумарам 11 стаіць Двор Нізгалава. Дата стварэння аграгарадка пазначана як 2010 год. Але праз восем гадоў пасля ягонага ўзнікнення нічога не гаворыць пра тое, што гэты аграгарадок... Болей »