be

Пошук

"syargey-grakhowski" Вынікі:
Стагодзьдзе НН

Стагодзьдзе НН


Дубавец Сяргей

Кнігу складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу.... Болей »

Занзібар

Занзібар

сталеньне маладой душы
Дубавец Сяргей

Аўтар пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо... Болей »

Дзевяноста пяты

Дзевяноста пяты


Навумчык Сяргей

У кнізе дэпутата першага парлямэнту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня і адкрыў шлях да ўсталяваньня... Болей »

Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду
Дубавец Сяргей

«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — гэта расповед пра тое, як у сумнай шэрай паўсядзённасьці савецкага існаваньня зьявілася бліскучая ўнікальная беларуская ідэнтычнасць. На Каляды 1980 году група менскіх студэнтаў, якія назвалі сябе «Майстроўняй», вырашае адрадзіць старую народную абрадава-песенную... Болей »

Пътят на душата

Пътят на душата

сиохотворения и поемы
Законникав Сяргей

Сяргей Законникав, навършил /2001/ петдесет и пет години, един от най-известните беларуски майстори на поетичното слово, тънък лирик и философско мислещ поет. Носител на престижни награди за поезия - беларуски и международни: Наградата на името на Аркад Куляшов на Съюза на беларуските писатели /1982/;... Болей »

Пры сьвячэньні...

Пры сьвячэньні...

3борнік вершаў
Панізьнік Сяргей

У зборнік увайшлі эпісталярна-публіцыстычныя творы, напісаныя ў форме звароту да рэальнай Асобы, ва ўшана-ваньне яе патрыятычнай і грамадзянскай чыннасьці на мацерыку Бацькаўшчыны. Вершы-прысьвячэньні ствараліся пры сьвячэньні галін радаводнага дрэва, знакавых падзей, духоўных і пачуцьцёвых пратубэранцаў... Болей »

Вера, надзея, любоў
pdf

Вера, надзея, любоў

Кніга лірыкі
Законнікаў Сяргей

Новай кнізе паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, уласціва абвостранае пачуццё сучаснасці, дакладнасць грамадзянскай пазіцыі, адкрытасць і страснасць у сцверджанні ідэалаў нашага жыцця. Лёс лірычнага гсроя моцным вязьмом веры і любові звязаны з клопатам і справамі сваёй Радзімы, яе... Болей »

У пошуках сэнсу
pdf

У пошуках сэнсу

інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч
Шапран Сяргей

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »

Камедыя Юдзіфі

Камедыя Юдзіфі

П’есы
Кавалёў Сяргей

У кнігу ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вінцук Вячорка
Дубавец Сяргей

Cёлета на Каляды да ўсіх магчымых цудаў дадасца цуд Беларускай Майстроўні, які здарыўся трыццаць гадоў таму і стаў пачаткам нацыянальнага руху, завязкай раману нашай найноўшай гісторыі. Да Майстроўні, да 1980 году ў Беларусі былі асобныя людзі і невялічкія групы людзей, якія хацелі бачыць сваю краіну... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вінцук Вячорка, завяршэньне
Дубавец Сяргей

“Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балот”, -- пісаў пра Палесьсе і ўласнае паходжаньне расейскі клясык Фёдар Дастаеўскі. Для многіх у свой час гэтая фраза стала парадаксальным адкрыцьцём. Настолькі няпроста было стасаваць вобраз сталічнага аўтара з самым, бадай, архаічным кутком Беларусі. Я ўявіў сабе гэтую... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сьвятлана Слуцкая
Дубавец Сяргей

Праўдаў, як вядома, шмат. У кожнага свая. Бо на тыя самыя рэчы мы глядзім па-рознаму. Адна на ўсіх толькі ісьціна. Дзень за днём людзі жывуць у сьвеце многіх праўдаў, адмаўляюць адзін аднаго або прыстасоўваюць сваю праўду да праўды іншага ці да праўды большасьці, і расчароўваюцца. “Нашы часы – часы агульнай... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Эдвард Зайкоўскі
Дубавец Сяргей

Нядаўна ў інтэрнэце агульную ўвагу прыцягнуў фотарэпартаж пра літоўскіх падпольшчыкаў савецкага часу. У сваім доме пад Коўнам яны выкапалі глыбокі падвал, зрабілі там друкарню і тыражавалі нелегальную літаратуру. Адбывалася тое трыццаць гадоў назад, а называўся рэпартаж “Як яны развальвалі Савецкі Саюз”.... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Анатоль Бяляўскі
Дубавец Сяргей

Беларуская Майстроўня настолькі “выпала з памяці” за гэтыя трыццаць гадоў, што мастак Анатоль Бяляўскі не адразу й зразумеў, пра што гаворка – ці пра іхную студэнцкую кампанію ў тэатральна-мастацкім інстытуце, ці пра першае нефармальнае аб’яднаньне моладзі – тэму нашай сэрыі перадач. Анатоль: “Можна... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Зьміцер Саўка і Артур Клінаў
Дубавец Сяргей

Згадваючы раз за разам, як у Беларусі трыццаць гадоў таму зьявілася Майстроўня і пачаўся нацыянальны рух, я адчуваю і спрабую намацаць яго прычыну – гэты сымбіёз самаўсьведамленьня і абвостранага пачуцьця несправядлівасьці, мовы і гісторыі, мастацтва і філялёгіі, з чаго ўрэшце й нараджаецца прадуктыўнае... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алена Каравай
Дубавец Сяргей

Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою? Алена: “Быць самім сабой -- сэнс. А вось што б гэта значыла канкрэтна для... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяргей Санька
Дубавец Сяргей

У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Запрудзкі
Дубавец Сяргей

Браты Запрудзкія зьявіліся ў Беларускай Майстроўні ад самага пачатку, у 1980-м. Старэйшы Сяргей быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня і прывёў туды Ігара. Абодва бачылі росквіт Майстроўні, абодва перасталі наведвацца ў яе яшчэ да яе сканчэньня. Але мяркуючы па іх сёньняшніх занятках, абодва на ўсё жыцьцё... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяржук Сокалаў-Воюш
Дубавец Сяргей

У сёньняшняй перадачы мы атрымаем доступ да некаторых таямніц Беларускай Майстроўні, як той казаў, зь першых вуснаў. Сяржук Сокалаў-Воюш шмат гадоў жыве ў ЗША і на радзіме бывае наездамі. Ягоныя ўспаміны і думкі пра маладзёвы рух, якім ён быў трыццаць гадоў таму, Тацяна Сапач запісала праз скайп. Сяржук... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Натальля Лаўрэцкая (Рудак)
Дубавец Сяргей

Калі б у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму было фіксаванае членства, цалкам магчыма, што залічыць сёньня Натальлю Лаўрэцкую ў чальцы гэтага аб’яднаньня мы не змаглі б. Яна ня ўдзельнічала ў сьпеўках і масавых сьвятах, бо меркавала, што ня мае на тое здольнасьцяў. Яна не наведвала лекцыі з гісторыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org