be

Пошук

"vybranyya-tvory-w-dvukh-tamakh-kalachynski-mikhas" Вынікі:
Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Вершы
Калачынскі Міхась

Першы том складаюць лепшыя вершы, напісаныя паэтам амаль за сорак гадоў яго творчай дзейнасці. Вялікае месца ў кнізе займаюць паэтычныя рэчы ваеннага часу. Шмат вершаў прысвечана брацкаму адзінству савецкіх народаў, высакародству чалавечых сэрцаў, прыгажосці роднага краю, дружбе і любві.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1. Аповесці
Карпюк Аляксей

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Раман-быль, апавяданні
Карпюк Аляксей

Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том першы. Данута - аповесць, апавяданні, публіцыстыка
Карпюк Аляксей

Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том другі. Карані - раман, апавяданні.
Карпюк Аляксей

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах


Казько Віктар

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах

Неруш: Раман. Апавяданні
Казько Віктар

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах


Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах


Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць
Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. Раман-эсэ
Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Вершы
Кірэенка Кастусь

Палымяная, тэмпераментная паэзія Кастуся Кірэенкі даўно вядома ягоным шматлікім чытачам. Першы том выбраных твораў паэта склалі лепшыя ўзоры лірыкі з часоў вайны аж да нашага дня. Радзіма, Партыя, Маці, Каханая — пра іх гаворыць паэт праўдзіва, шчыра, пранікнёна.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Паэмы. Апавяданні. Аповесць
Кірэенка Кастусь

Другі том выбраных твораў Кастуся Кірэенкі склалі паэмы розных год, апавяданні, а таксама аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі». Лірызм, веданне прыроды і душы чалавека выгодна вылучае Кастуся Кірэенку як майстра паэмы, паэтычнай прозы.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні і драматычныя абразкі
Гарэцкі Максім

У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман
Гарэцкі Максім

У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады
Грахоўскі Сяргей

Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1 Вершы 1929-1977
Грахоўскі Сяргей

Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Вершы, паэмы, п’есы.
Гілевіч Ніл

У двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі ўключаны лепшыя творы, напісаныя на працягу сарака гадоў яго творчай дзейнасці. У першы том увайшлі вершы, паэмы i п’есы.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Родныя дзеці: Раман у вершах. Перажыўшы вайну: аповесць
Гілевіч Ніл

Другі том выбранага склалі — раман у вершах «Родныя дзеці», аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні, навелы, гумар, мініяцюры
Грамовіч Іван

Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org