- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свабода - самая масавая незалежная газэта ў Беларусі 1990-х гадоў. Выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 ў Менску. Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі.... Болей »
Клінтан хоча сустрэцца з Пазьняком двойчы. У суботу 15 студзеня а 10-й гадзіне раніцы ў аэрапорце "Менск-2" прызямліцца Boening амэрыканскага прэзыдэнта. Плянуецца, што Біл Клінтан прабудзе ў Менску шэсьць гадзінаў. Адразу з аэрапорта Хілары і Біл Клінтаны з дачкой у суправаджэньні Ірыны і Станіслава... Болей »
Адстаўка Шушкевіча паскорыць канец рэжыму. Можа здарыцца так, што нашую газэту зачыняць. Альбо забароняць друкаваць СВАБОДУ тут, на Беларусі (першыя сымптомы ўжо ёсьць). У такім выпадку могуць быць затрымкі з выхадам нумароў, бо друкавацца давядзецца за мяжою, як гэта было ў 1990 годзе. Але выходзіць... Болей »
15 лютага - палітычны страйк. Кебіч сьпяшаецца здаць нас Маскве. У аўторак 15 лютага а 6-й гадзіне раніцы на Беларусі распачынаецца агульнанацыянальны палітычны страйк. Рашэньне аб ягоным правядзеньні было прынята 2 лютага ў Менску на паседжаньні Рады страйкавых камітэтаў. Страйкоўцы не вылучаюць ніякіх... Болей »
Страйк. Дзень першы, але не апошні. Страйкоўцы зьбіраюцца 22 лютага зноў прыйсьці на пляц Незалежнасьці. Як заявю карэспандэнту СВАБОДЫ дэпутат Сяргей Антончык, у Менску 15 лютага палітычны страйк распачалі прыклąдна 20 тысячаў рабочых. Цалкам спыніўся завод аўтаматычных лініяў, забаставалі некаторыя... Болей »
Рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. Раніцай 22 лютага страйкоўцы зноў зьбіраюцца ў Менску на пляцы Незалежнасьці. Першым быў арыштаваны старшыня Свабоднага прафсаюзу трактарнага заводу Вячаслаў Козел, які ўзначальвае таксама заводзкі страйкам. 16 лютага каля 8-й гадзіны раніцы ў кватэру В. Козела прыйшлі два... Болей »
Бывай рублёвая зона! У бліжэйшы час беларускаму "зайцу" будзе афіцыйна нададзены статус нацыянальнай валюты. Адпаведны праект пастановы, падпісаны галоўным банкірам С. Багданкевічам і прэм’ерам Кебічам, ужо ўнесены на разгляд Вярхоўнага Савету. Мяркуецца, што рашэньне будзе прынята не пазьней за 19 сакавіка.... Болей »
БЗВ забараніць немагчыма. Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў папярэджвае тых асобаў, якія плянуюць здаць Беларусь Маскве, што падобная дзейнасьць "можа трагічна скончыцца для іх асабіста". Мінулаю суботаю, 12 сакавіка, у Менску адбылося паседжаньне Арганзяцыйнай Рады патрыятычнага руху БЗВ. Апрача менскага... Болей »
Нас хочуць купіць жабракі. На мяжы зрыву ў панаідзелак 21 сакавіка апынуліся перамовы паміж урадам Расеі і Міжнародным Валютным Фондам. Выканаўчы дырэктар Фонду Мішэль Кандэсю заявіў, што плянаваны дэфіцыт дзяржаўнага б’юджэту Расеі ў 9% падрывае дамову паміж бакамі. Акрамя таго, чакаецца, што Дзяржаўная... Болей »
Навошта Кебічу мыліцца за 60 даляраў? Падобна на тое, што вышэйшае беларускае кіраўніцтва неўзабаве будзе мець магчымасьць адпачываць гэтак жа шыкоўна, як арабскія шэйкі. Дзеля гэтага ў Сочы плянуецца рэканструяваць 4-павярховы будынак водагразелякарні, якая належыць санаторыі "Беларусь". Гэты будынак... Болей »
Пэрспэктыўныя палкоўнікі вырываюцца наперад. Прааналізаваўшы ўсю хлусьню за сакавік, рэдакцыя СВАБОДЫ без ваганьняў прызнала палкоўніка Замяталіна пераможцам нашага штомесячнага Параду хлусьні. Калі, як памятаюць нашыя слухачы, ляўрэатам лютаўскага конкурсу стаў Вячаслаў Кебіч, то ў сакавіку эстафэту... Болей »
Беларускія вайскоўцы адпачывалі ў Армэніі, але не зьбівалі іранскі самалёт. Так сьцьвярджае Міністэрства абароны. Сусьветная прэса шмат пісала пра авіякатастрофу над Нагорным Карабахам 17 сакавіка іранскага самалёта, які ляцеў з Масквы на Тэгеран зь сем’ямі іранскіх дыпляматаў. Тэгеран лічыць, што самалёт... Болей »
Прэзыдэнцкая гонка стартавала. Некаторыя нават красьці перасталі - выбарамі заняліся. Кампанію Лукашэнкі будзе фінансаваць "камсамольскі" бінзэс. Кебіч спадзяецца на чыноўнікаў і дзяржаўны б’юджэт. У вечары 19 красавіка ў Цэнтральнай выбарчай камісіі нам паведамілі, што сямёра прэтэндэнтаў на пасаду... Болей »
Калі няма прафэсіяналізму, свабода не патрэбная. Паводле ААНаўскага календара ўчора быў Дзень свабоды друку. У нас яго таксама нібыта адзначалі. Пры гэтым, праўда, стараліся ня згадваць пра свабоду, бо ўсім зразумела, што яе ў нас як не было, так і няма. Ёсьц толькі прымітыўны друк, цалкам падкантрольны... Болей »
Васіль Быкаў: "Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць". Адразу ж, як скончылася другая сусьветная вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вялікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю нядаўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вартасьці Чырвінай арміі, што дружна бегла на ўсход, як тады па... Болей »
Подпісаў не пашкадавалі. А каму аддадзім галасы? Сем зь 19-ці прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду сабралі неабходную колькасьць подпісаў. Газэта СВАБОДА сабрала ўнікальны матэрыял: колькі за каго пададзена подпісаў у кожным раёне Беларусі. Мы ня ўлічвалі толькі тав. Дубко, мяркуючы, што яму ня ўдасца... Болей »
"Жалезны Фэлікс" таксама рыхтуецца да выбараў. Гэты здымак выдатна ілюструе той факт, што курс цяперашняга рэжыму застаецца нязьменным з камуністычных часоў. І нішто ня зьменіцца, калі на прэзыдэнцкіх выбарах "партыя ўлады" возьме верх. Рэстаўрацыю б’юста Дзяржынскаму, які стаіць у Менску наспраць "жоўтага... Болей »
Кебіч - гэта вайна. Сакрэтныя дакуманты, якія атрымала рэдакцыя СВАБОДЫ, сьведчаць, што Кебіч і ягоная кампанія спадзяюцца толькі на аўтаматы Калашнікава і міліцэйскіх сабак. Узгадайце: кожны раз, калі пад Кебічам хістаецца крэсла, ён выводзіць да Дома ўраду ўнутраныя войскі. Ня выключана, што нават... Болей »
"СВАБОДЫ баіцца раб". Вы трымаеце ў руках нумар фактычна забароненага выданьня. Хаця паводле закону закрыць газэту можа толькі суд, аднак урад Кебіча зрабіў прасьцей: загадаў Дому друку больш не друкаваць СВАБОДЫ. А ў нашых умовах, калі ўсе друкарні зьяўляюцца дзяржаўнымі і кантралююцца ўрадам, загад... Болей »
Прэзыдэнтам будзе Пазьняк альбо... Грыб. Але ня будзем забываць, што ў Кебіча ёсьць "сакрэтная зброя". Апошнімі днямі перад выбарамі нават Вячаслаў Кебіч "пайшоў у народ". Пікет у ягоную падтрымку быў выстаўлены ў Менску каля ўнівэрмагу "Беларусь". Цікава, што каля пікету пастаянна дзяжурылі некалькі... Болей »