- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Мы сочым за тым, што адбываецца ў на-шым горадзе, — як праходзяць грамадскія слуханні і як яны ігнаруюцца ў тых выпадках, калі яны павінны адбы-вацца. Працуючы i разбіраючыся з дакументамі, мы прыйшлі да высновы, што агульнага закона, які бы рэгуляваў і прапісваў працэдуру правядзення грамадскіх слуханняў, няма. Есць нейкія інструкцыі, палажэнне Саўміна, падпункты ў Кодэксах, аднак паўнавартасны закон адсутнічае". Сацыял-дэмакрат прыводзіць тры яскравыя прыклады, калі не былі ўлічаны інтарэсы грамадзян. Першы — гэта сітуацыя з раёнам "Чапаеўкі". Паводле зацверджанага плана развіцця Магілёва да 2030 года на месцы раёна прыватных дамоў мусіць паўстаць раён шматпавярховак. Пры тым, што шмат дамоў "Чапаеўкі" можна смела аднесці да катэгорыі элітных. Людзей ніхто ні пра што не пытаў — улады ім проста паведамілі аб сваіх планах.