- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’есы Сідарука “Галава” і зьяўленьня ў друку першых апавяданьняў тэвээлаўца з Кобрыня беларуская крытыка ў голас загаварыла пра нараджэньне беларускага постмадэрнізму. (http://p-bukinist.at.tut.by/)