Самота ў натоўпе. Уладзімір Глазаў
2021-07-03 12:44
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам Уладзімірам Глазавым.
Уладзімір Ігаравіч Глазаў нарадзіўся 22 красавіка 1974 года ў Берасці. Вучыўся на філфаку Берасцейскага педагагічнага інстытута. Першыя вершы апублікаваў у 1991 годзе.
З 2010 года супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”. Аўтар паэтычнага зборніка "Время собственное", кнігі нарысаў "Симфония еврейского древа Брестчины" (2019).