- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працэдура заняла дзевяць месяцаў. Уласна вайна расцягнулася на доўгія дзевяць год. У ёй удзельнічала больш за 30 тысяч беларусаў, з іх загінула 789 чалавек, 12 зніклі без вестак, скалечанымі засталіся 718 чалавек. Праз чвэрць стагоддзя стаўленне да вайны ў Афганістане, у тым ліку і ў Беларусі, застаецца супярэчлівым. Улады прытрымліваюцца савецкай лініі — адабрэнне і абгрунтаванне неабходнасці той вайны. Адначасова многія непасрэдныя ўдзельнікі вайны называюць яе акупацыяй, некаторыя публічна адмовіліся ад узнагарод.