- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Створанае ў Полацку ў 12 стагоддзі рукапіснае Евангелле многія даследчыкі прыпісваюць руцэ самой Еўфрасінні Полацкай. Яно з’яўляецца самым старажытным з найбольш поўна захаваных рукапісных твораў. Вядома, што рарытэт быў вывезены з Полацка Іванам Жахлівым падчас лівонскай вайны ў 1563 годзе і доўгі час яго месцазнаходжанне заставалася невядомым. Толькі ў 1852 годзе захаваныя 170 лістоў (каля 70% евангелля) з «Древнехранилища» Пагодзіна былі набытыя Імператарскай публічнай бібліятэкай.