Са школьнай праграмы па беларускай і рускай літаратуры для 11 класаў прыбралі Святлану Алексіевіч
2021-08-08 18:55
Яе імя цяпер не згадваецца ў пераліку «рускамоўнай літаратуры Беларусі», а таксама ў раздзеле, прысвечаным сучаснай беларускай літаратуры, паведамляе Наша Ніва.
Таксама ў новай праграме адсутнічаюць творы іншага нобелеўскага лаўрэата — Аляксандра Салжаніцына. Яшчэ ў мінулым годзе вывучаўся яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». А яшчэ раней — «Матронін двор».