«Рысуе і марыць працаваць у ААН». Гісторыя студэнта, асуджанага за жнівеньскія пратэсты
2021-07-13 14:29
Віктар Актыстаў адбывае пакараньне за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 году ў папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам.Віктар Актыстаў, 21-гадовы студэнт Інстытуту прадпрымальніцкай дзейнасьці, быў асуджаны на два з паловай гады за «гвалт над супрацоўнікам унутраных спраў».
Ягоная маці Валянціна Актыстава расказала, дзе вучыўся і пра што марыць яе сын, а таксама паказала, якія рысункі ён прысылаў з жодзінскай турмы.