- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйшла новае выданне — кніга «Рускі Вавілон». Аўтар — украінец Сяргей Плахій, жыве ў ЗША. Са слова да беларускага чытача: «Адкуль пайшла Руская зямля?» было адным з першых пытанняў, на якое спрабавалі адказаць старарускія летапісцы. Адказы, якія яны далі тады, працягваюць быць падставаю для нашага разумення не толькі мінулага, але і сучаснасці. Гэтая кніга спрабуе зрабіць крок уперад на гэтым тараваным шматлікімі пакаленнямі летапісцаў шляху і адказаць на сёння не менш важнае пытанне: адкуль пайшла зямля беларуская, украінская і расійская?