be
pdf

Рунь 63

беларуская газэта ў Вільні

Сьвята еднасьці й паразуменьня. У беларускай суполкі зь літоўскай сталіцы ёсьць традыцыя штогод Дзень Волі распачынаць з на­ведваньня цьвінтара. Яны ходзяць на могілкі Росы ўшаноўваць па­мяць заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў. Так сталася і сёлета. Гэтым разам беларусы прынесьлі вянок і да магілы патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэньня доктара Ёнаса Басанавічуса. Паводле словаў пісьменьніка Сяргея Дубаўца, літоўскія й беларускія дзеячы напа­чатку мінулага стагодзьдзя лічылі сябе нашчадкамі Вялікага княства і, нягледзячы на рознасьць моваў, разу­мелі адзін аднаго без перакладчыкаў. Блізкасьць літоўцаў і беларусаў пад­крэсьліў і кіраўнік Саюзу літоўскіх народнікаў Гінтарас Сангайла: – Я адчуваю сябе ня толькі літоўцам, але і з крыві й душы ва­шым братам, і думаю, што літоўцы і беларусы заўсёды такімі былі. Гэта толькі справа часу, можа, і не такога доўгага, што пачуцьцё свабоды ў бе­ларускага народу памацнее, а куль­турнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі дасягне больш высокага ўзроўню.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рунь
Выдаўцы і выдавецтвы: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2009-01
  • Рэдактар: Гаўрыленка Сяржук
  • Выдавец: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Copyright © 2008 by Рунь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org