- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Большасць апазіцыйных структур з Рухам салідарная: можна вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, каб выкарыстаць кампанію для легальных камунікацый з насельніцтвам, а затым зняцца з выбараў за некалькі дзён да галасавання, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні. Рада Руху канстатавала, што ў Беларусі не існуе паўнавартаснага заканадаўчага органу, а ўлады па-ранейшаму праводзяць палітыку неканстытуцыйнага абмежавання грамадзянскіх правоў і свабодаў і адмаўляюцца дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства і практыку яго прымянення; у краіне па-ранейшаму ўтрымліваюцца палітвязні.