- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сацыялагічны цэнтр «Люстэрка-інфа» распытаў беларусаў у гарадах аб іх стаўленні да шэрагу дзяржаў. Па словах сацыёлагаў, першае, што паказала апытанне, – гэта пераважна станоўчае стаўленне рэспандэнтаў да ўсіх прапанаваных для ацэнкі краін. Так, тры чвэрці апытаных “вельмі добра” або “у асноўным добра” ставяцца да Расіі (75%) і да Ўкраіны (73%). Дзве траціны рэспандэнтаў пазітыўна ставяцца да Германіі (68%), да Еўрапейскага Саюза (65%) і да Польшчы (64%). Больш за палову – 56% – беларусаў “вельмі добра” або “у асноўным добра” ставяцца да ЗША. Узнікае пытанне: на падставе чаго ў людзей фармуюцца такія думкі? Толькі дзякуючы паведамленням СМІ ці ёсць і іншыя каналы, шляхі станаўленне ў нашых суайчыннікаў добрых пачуццяў да прадстаўнікоў іншых дзяржаў і нацый?