en

Рудкоўскі Мікалай

Рудкоўскі Мікалай

Рудкоўскі Мікалай Вiктаравiч нарадзiўся ў Мiнску. Скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт (спецыяльнасць – фiлолаг), Беларускi унiверсiтэт культуры (спецыяльнасць – рэжысер тэатра).

З 1994 г. працаваў артыстам у Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя М.Горкага, здымаўся у кiно.

З 2000 года працуе на радыёстанцыі «Unistar» як крэатыўны рэдактар і радыёвядучы.

Як рэжысёр паставіў 3 спектаклі ў тэатры БДУ “На балконе” і ў Цэнтры беларускай драматургii і рэжысуры г.Мінска.

Творчыя працы:

- iнсцэнiроўка «П’ярэта» (1995) паводле твораў А.Шнiцлера I А.Блока, сумесна з Б.Луцэнкам. Пастаўлена ў Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя М.Горкага ў 1995 г.

ТРЫЛОГIЯ ЛЕТУЦЕННЯЎ
- п’еса «Сляпая зорка» (1993). Пастаўлена ў Беларускiм унiверсiтэце культуры ў 1993 годзе, у народным студэнцкiм тэатры БДУ «На балконе» ў 2007 годзе (рэжысер – Рудкоўскi М., спецпрыз журы за арыгiнальную рэжысуру I творчыя пошукi на 4-м Мiжнародным фестывалi студэнцкiх тэатраў «Тэатральны куфар», Мiнск – 2007, прыз за праўду сацыяльных I чалавечых адносiн і прыз за iдэалiстычную перспектыву ў сучаснай драматургii на 9-м мiжнародным фестывалi унiверсiтэцкiх тэатраў у Вiльнi – 2008), у Цэнтры беларускай драматургii і рэжысуры пры Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii у 2008 г. (рэжысер – Рудкоўскi М.), у гарадскім тэатры горада Канца (Італія, 2011).
- п’еса «Жанчыны Бергмана» (1993). Надрукавана ў зборнiку «Беларуская драматургiя», 2 том (1995 г.), ў зборніку “Une moisson en hiver. Panorama des ecritures theatrales contemporaines de Bielorussie, (Paris, L'espace d'un instant, 2011). ("Зімні ўраджай": панорама сучаснай беларускай драматургіі, Парыж, 2011). Атрымала прыз крытыкi на II фестывалi беларускай драматургii, Бабруйск – 2001. Пастаўлена ў Рэспублiканскiм тэатры беларсукай драматургii у 2001 г., у Незалежным творчым альянсе музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (г.Томск, Расiя) у 2006 г., у Нацыянальным акадэмiчным драмтэатры iмя Я.Коласа, Вiцебск у 2008 г., у народным студэнцкiм тэатры БДУ «На балконе» у 2008 годзе (рэжысер – Рудкоўскi М., прыз за лепшы наватарскi спектакль на 5-м Мiжнародным фестывалi студэнцкiх тэатраў «Тэатральны куфар», Мiнск – 2008), у драматычным тэатры горада Валка (Латвiя) у 2010 г.
- «Бог козыту». Пастаўлена ў праекце «Чытанне 1» у Магiлёускiм абласным драмтэатры (2010). Атрымала трэцюю прэмію на Дзевятым міжнародным уконкурсе драматургаў “Эўразія-20011”, увайшла ў шорт-ліст 6-га міжнароднага конкурса “Вольны тэатр” і ў фінал Дзесятага міжнароднага конкурса “Прэм’ера” (Масква, 2010).

ТРЫЛОГIЯ ВАЙНЫ
- п’еса «Уварванне» (2004). Прыз журналiстаў маскоўскай газеты «Новая газета» у 2005 г.
- п’еса «Апошняя любоў Нарцыса» (2006).
- п’еса «Дажыць да прэм’еры» (у дзвюх рэдакцыях). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№1, 2010), у зборнiку «Реабилитация настоящего» (Ереван, 2010). Атрымала другую прэмiю (першая не прысуджалася) на Мiжнародным драматургiчным конкурсе «Бадэнвайлер», стала лаўрэатам Усерасейскага конкурса «Факел перамогi», спецыяльны прыз журы на I Мiжнародным фестывалю сучаснай драматургii «Реабилитация настоящего» (Ереван, 2010).

ТРЫЛОГIЯ ЛЮБВI
- п’еса «Ана і ананас» (2004). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№4, 2006), у зборнiку «Сучасная польская і беларуская драматургiя» (2008), у зборнiку «З Куфара ўсяго багата» на белорускай i ангельскай мовах.
- п’еса «Усё, як вы хацелi (Iнфляцыя пачуццяў)». Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№4, 2008), у зборнiку «Новые писатели» (Москва, 2009). Пастаўлена ў Калiфарнiскiм iнстытуце мастацтваў у 2010 г., у Рэспублiканскiм тэатры беларсукай драматургii (Мінск, 2011).
- «Паляванне на трускаўкі» (2010). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№3, 2010). Пастаўлена ў тэатры Дом акцёра (Навасібірск, Расія, 2011).

IНШЫЯ П’ЕСЫ
- п’еса «Самы чысты горад» для праекта «Мiнск, я люблю цябе», пастаўлена ў Сучасным мастацкiм тэатры Мiнска ў 2010 годзе

Рудкоўскі Мікалай :: Publications

pdf

Ана і ананас

Дыетычная камедыя ў чатырох карцінах
Рудкоўскі Мікалай

Идея пьесы о девушке, «родившей ананас», витала в моей голове около шести лет и была реанимирована для моей подруги, актрисы, радиоведущей Ольги Нефедовой. Я уже почти закончил пьесу «Вторжение», но для Оли отложил и пообещал написать пьесу для неё за 3 месяца. Единственное, я не мог понять, кем работает...… More

pdf

Сляпая зорка

Вясенняе трызненне ў трох актах
Рудкоўскі Мікалай

“Сляпая зорка”, што пабачыла святло тэатральнай пляцоўкі пад эгідай Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры, заяўлена як аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага. І не выпадкова: ён у гэтым спектаклі адказны не толькі за драматургічны тэкст, але і за пастаноўку, мастацкае афармленне і музычнае вырашэнне....… More

pdf

Усё, як вы жадалi (інфляцыя пачуццяў)

Нехраналагічная камедыя у 2-х актах і 18-ці пераблытаных сцэнах
Рудкоўскі Мікалай

Што гэта такое – сапраўднае каханне? Каханне, каб на ўсё жыццё? Разам з героямі гэтай вельмі лірычнай камедыі мы апынемся і ў вясковай хаце, і ў начным клубе са стрып-шоў, і нават…у сне....… More

pdf

Дажыць да прэм'еры

Камедыя ў двух актах
Рудкоўскі Мікалай

Аднойчы партызанцы Веры прыснілася, што яна - матылёк: яна весела пырхала, была шчасліваю і не ведала, што яна партызанка. А раптоўна прачнуўшыся, нават здзівілася, што яна Вера. І не ведала ўжо: ці то ёй снілася, што яна матылёк, ці то матыльку сніцца, што ён партызанка....… More

pdf

Женщины Бергмана

пьеса
Рудковский Николай

Больничная комната. Стол, кровать, на полу – проигрыватель. Тусклый свет. На кровати лежит пациентка. Раздается слабый хрип. Женщина ворочается во сне: ей жарко или снится плохой сон. Она раскрылась, подняла ноги, перевернулась. Прикрылась одеялом и еще раз перевернулась. Вытянула в сторону руки и легла...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org