be
pdf

Рубікон 1/2014

Першы беларускі кансэрватыўна-лібэральны нерэгулярнік

Апалягеты літаратурнага постмадэрнізму гадамі даводзілі і ўрэшце здаецца, прынамсі да большасьці, давялі, што мова ня можа несьці ніякіх сэнсаў. Мова і сапраўды сталася вельмі адарваная ад сэнсу, але ці дэканструкцыянізм не быў усяго толькі пасьпяховай спробай праўдзівай канстатацыі хлусьлівага факту, ці інакш кажучы перавядзеньнем срэлак з сапраўднай прычыны на надуманую? Ці вінаваты Рэнэ Дэкарт, што аддзяліў душу ад цела? Наўрад ці. Дэкарт прызнаваў: „Я не магу ўявіць нейкае палавіны маіх магчымасьцяў: адчуваць, хацець, цяміць... бо няма частак у маім духу, але ўвесь мой дух адчувае, увесь хоча, увесь разважае...” Але магчыма Дэкарт як Нобэль, не ўласьнік сваіх вынаходніцтваў. Французкая рэвалюцыя пастаўленую праблему вырашала даслоўна, шляхам аддзяленьня галавы ад цела, што ў сваю чаргу адгукнулася цэлай сэрыяй пачварных рэхаў у жудасным 20 стагодзьдзі? (Віталь Воранаў, Турма дуалізму, фрагмэнт; Першы беларускі кансэрватыўна-лібэральны часопіс Рубікон)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рубікон
Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Пагоня
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2014-01
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Згуртаваньне Пагоня
  • Copyright: © 2014 by Згуртаваньне Пагоня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org