- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мацаваньне ролі жанчыны ёсьць падставовым чыньнікам для пераходных грамадзтваў, ці гэта Беларусь, ці якая іншая краіна ў сьвеце. Бальшыня людзей разумее тое. Незалежна ад таго, ці датычыць яно сямейных абавязкаў, ці - займаньня прафэсійнаю дзейнасьцю (настаўнікі, лекары. мэдсёстры, праўнікі), жанчынам належыць асаблівая роля ўдачыненьнях іх зь людзьмі. Нажаль, складваецца ўражаньне, што цяпер жанчынам цяжка ці - неда змогі належным парадкам суладаць з гэтаю рольлю ў зьвязку з сытуацыяй у Беларусі. Пры спадзеэканомікі церпяць усе, але, паводпе агульнага меркаваньня, найбольш неабароненыя - жанчыны і дзеці. Лічыцца, што нягоды не стымулююць імкненьня да грамадзянскаедзейнасьці і грамадзкаечыннасьці. Аднак, жыцьцё паказвае, што менавіта ў зьвязку з цяжкасьцямі (перажыванымі якасобнымі людзьмі, так і цэлымі грамадамі) адбываецца ўсьведамленьне-ўтаясамленьне патрэбаў і прыярытэтаў супольнікамі. Утаясамленьне такіх патрэбаў у грамадзтве, вызначэньне адмысловых праблемаў, прыняцьце зьмеркаваньняў пра тое, як лепей данесьці да зацікаўленыхасобаў і разьвязаць праблему, сгановіцца выракавальным чыньнікам у разьвіцьці асобы і грамадзтва. Вось жа, відаць, цяперашнія цяжкасьці "падштурхнулі" абуджэньне сьведамасьці. Аледля таго, каб быць пачутым, а не праігнараваным, трэба ад усьведамленьня перайсьці да абдуманых дзеяньняў.