- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калектыўная манаграфія прысвечана гісторыі старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў, прадстаўнікі якога на працягу XV—XVI стст. уваходзілі ў склад паноў-рады вялікага князя літоўскага, аказвалі ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага, пакінулі значны след у беларускай культуры. Іллінічы з’яўляліся будаўнікамі і першымі ўладальнікамі Мірскага замка, атрымаўшы тытул графа на Міры. Разглядаюцца такія аспекты як генеалогія, геральдыка, маёмасны стан роду Іллінічаў, а таксама даюцца грунтоўныя жыццеапісанні яго славутых прадстаўнікоў. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.