- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей: чыноўнікі, вайскоўцы, рэпарцёры. З вялізнай чорнай цыгарай мікрафона па-над галовамі. Колькі жаўнераў лянотна глядзелі на рэдкіх цікаўных. З дзвярэй выбраўся літоўскі прэзідэнт. Публіка чакала. На двух флагштоках хваліліся літоўскі і польскі сцягі. Калісьці флагштокі былі тры: бела-чырвоны, арол, Пагоня. Рыцар на кані, якога беларусам забаранілі мець… На металёвых стойках пляцоўку атачылі вялікія чорныя гучнікі, чулліва фіксуючы чаканне трыбуннага чынавенства. Урыўкі банальных фразаў. Акінчыц адчуў сябе за кулісамі. (фрагмент)