Рэкрэацыя на памежжы
2020-07-28 13:36
У Залессі, што на Камянеччыне, гэтымі ліпеньскімі днямі можна было сустрэць з дзясятак прыезджых, якія выдзяляліся на фоне мясцовых.
Справа ў тым што ў вёску з’ехаліся мастакі на мерапрыемства якое арганізавала берасцейская галерэя Прастора „Крылы Халопа” (КХ).
Лізавета Міхальчук, куратарка галерэі „Прастора „КХ”:
– Гэта мастацкі летнік, які праходзіў у вёсцы Залессе Камянецкага раёну ў Доме Еўрапейскіх сустрэч які належыць агенцтву рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Цягам тыдня 7 мастакоў і мастачак з Менска і Берасця працавалі тут, жылі разам, размаўлялі, адпачывалі. Вельмі хацелася аб’яднаць мастакоў і мастачак каб адбылася нейкая выстава. Шукалі такі фармат, які мае назву „Рэкрэацыя на памежжы”.
У фінальны, сёмы дзень перабывання ў Залессі і адбылася выніковая выстава. Цягам дня, паглядзець на работы мастакоў прыязджалі як берасцейскія сябры арганізатараў і ўдзельнікаў, так і мясцовыя жыхары.
Беларускае Радыё Рацыя