- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мілінкевіч перамог! 17 снежня міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Рух “За Свабоду”. Грамадскае аб’яднанне было зарэгістравана з чацвёртай спробы. Пад час устаноўчага Сходу арганізацыі быў абраны старшыня руху “За Свабоду”, ім стаў Аляксандр Мілінкевіч, яго намесьнікамі былі выбраны Віктар Карняеенка і Юрась Губарэвіч. Асноўнай мэтай Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” з’яўляецца абарона правоў і свабод чалавека, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека, а таксама асвета грамадзян у гэтай вобласьці. Рашэнне аб стварэнні Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” прынятае на Устаноўчай канферэнцыі, якая адбылася 23 кастрычніка ў Магілёве. У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 70 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гарадзенскую вобласьць на ўстаноўчым Сходзе прадстаўлялі 6 дэлегатаў з Гродна, а таксама Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў.