- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як стала вядома рэдакцыі нашай газеты, у Бялыніцкім раёне супрацоўнікі райвыканкама настойліва “рэкамендуюць” мясцовым гандлёвым прадпрыемствам гандляваць хлебам толькі мясцовай вытворчасці. Хлеб жа з Магілёва апошнім часам у Бялыніцкі раён амаль не завозіцца. У прыватнай гутарцы спецыялісты Бялыніцкага райспажыўтаварыства пацвердзілі гэту інфармацыю. Яны паведамілі, што абмежаванне паставак магілёўскага хлеба робіцца для таго, каб павялічыць аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі ўласнага ПУП “Камбінат кааператыўнай прамысловасці”. Па словах маіх суразмоўцаў, бялыніцкі хлеб таксама добрай якасці, ды і прадпрыемству патрэбна пастаянна павялічваць аб’ёмы вытворчасці для таго, каб выканаць прагнозныя паказчыкі. Тым больш, што працуючых на прадпрыемстве людзей патрэбна забяспечыць работай, каб недапусціць скарачэнняў і даць ім магчымасць атрымліваць добрую зарплату.