- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як стала вядома напрыканцы лістапада, кіраўніцтва Магілёўскай вобласці скарэкціравала скарэкціравала ў бок змяншэння заданні па асобных прагнозных паказчыках для Шклоўскага раёна. Аб гэтым паведаміў на пашыранай нарадзе ў Шклоўскім райвыканкаме , на якой разглядалась інфармацыя аб папярэдніх выніках выканання прагнозных паказчыкаў за 11 месяцаў бягучага года, намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама па эканоміцы Валерый Гузаў. Ён распавёў, што кіраўніцтва воласці ўлічыла аб’ектыўныя абставіны і скарэкціравала Шклоўскаму раёну заданні па асобных прагнозных паказчыках. Па словах Валерыя Гузава, зараз у суб’ектаў гаспадарання Шклоўшчыны ёсць усе магчымасці, каб паспяхова з імі справіцца. Намеснік старшыні райвыканкама таксама даў кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў шэраг рэкамендацый, як павялічыць аб’ёмы таваразвароту, выпуску прадукцыі, платных паслуг, зменшыць запасы тавараў на складах.