be
pdf

Рэанімова 2/1989

з над Нёмана

«Рэанімова» - бюлетэнь пачаў выдавацца ў Гародні Гарадзенскай суполкай імя Максіма Багдановіча. Рэдактарам і адказным за ўсе выпускі была пісьменніца Данута Бічэль. А ідэя выдаваць гарадзенскі бюлетэнь узнікла ў групы моладзі “Паходня” ў самым канцы 1988 года. Гэта былі Зьміцер Кісель, Едрусь Мазько, Юрась Пацюпа, Міхась Баяровіч, Васіль Бязьмен. Мастаком быў Алесь Аўчыннікаў, а карыкатурыстам – Міхась Баяровіч. У “Рэанімове” адлюстроўвалася гісторыя Беларусі, палітыка, нацыянальныя праблемы, пытанні літаратуры. “Рэанімова” друкавала вершы Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Віталя Губарэвіча, Сержука Сакалова-Воюша, паэму “Пераломны пленум” Юрася Пацюпы і іншых. Аўтарамі выдання былі Юрый Бацылеў, Алесь Чобат, айцец Віктар Данілаў, Валер Жывалеўскі, Васіль Бязьмін… “Рэанімова” друкавалася ў Вільні, выйшла 10 нумароў. Крыніца: БАЖ

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рэанімова
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадзенская суполка імя Максіма Багдановіча
  • Месца выхаду: Гародня
  • Дата выхаду: 1989-05
  • Выдавец: Гарадзенская суполка імя Максіма Багдановіча
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org