Рэабілітаваную «Рэвалюцыю» Віктара Марціновіча зноў можна набыць
2023-04-19 16:46
Кнігавыдавец Генадзь Вінярскі паведамляе, што раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» зноў можна набыць у шэрагу кнігарняў.Нагадаем, што наклад раману
«Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча — 558 экзэмпляраў — быў забраны падчас ператрусу
4 студзеня 2021 года.
У красавіку 2023 кнігі былі вернутыя выдаўцу. Зараз раман Віктара Марціновіча можна набыць у кнігарнях:
tn.by,
khihi.by, k
niganosha.by,
kniger.by,
cudounia.by,
гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (ст.м. Кастрычніцкая, крама 41-42)