be
epub

Развітанне з будучыняй

Ваганаў Сяргей

«…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня зачынілі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова доўжылася пра Опсу, пра школу-інтэрнат, у якой прайшло ўсё яе, цягам 40 гадоў, настаўніцкае жыццё. — Зачыненая, ужо другі год як зачыненая…» Школа-інтэрнат, дзе вучыліся і жылі дзеткі-сіроты з усёй Віцебшчыны, пасля вайны месцілася ў былым, ад пачатку ХІХ стагоддзя, маёнтку Плятэраў, а потым, у 60-х, — праз дарогу, у вялікім, на тры паверхі, тыповым будынку. Што праўда, не ўсім пашчасціла тады жыць у новых, з пахам свежай фарбы, пакоях. Дзетак было шмат, і значная частка іх заставалася ў маёнтку, у палацы, што ўзвышаўся над возерам, да якога, з прыступкі на прыступку, спускалася шырокая лесвіца. Унізе, здаецца, па абодва бакі, стаялі на ўзвышэннях два вялікія, з граніту, шары, а троху злева, на беразе, і гэта ўжо дакладна, — вялізны, у некалькі абхватаў, старадаўні дуб. Калі верыць легендзе, што да кольца, замацаванага на ствале, вязаў каня Напалеон, атрымлівалася ці не тры стагоддзі… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Ваганаў Сяргей
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ваганаў Сяргей, Мосцік над вечнасцю. Нарысы і эсэ, — Мінск: Інбелкульт, 2016. — 272 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org